Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

26 красавіка 2018 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Аб ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце на факультэце эстэтычнай адукацыі”.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па выхаваўчай рабоце, загадчыкі кафедраў і куратары акадэмічных груп факультэта эстэтычнай адукацыі, старшыні студэнцкіх саветаў факультэтаў і інстытутаў.

У пачатку пасяджэння А.І. Жук адзначыў, што маладыя спецыялісты, выпускнікі нашага ўніверсітэта павінны быць не толькі прафесіяналамі ў канкрэтных галінах, але і сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, у сувязі з чым пытанне пра эфектыўнасць ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы набывае асаблівую важнасць. Рэктар падкрэсліў, што дэканатам і кафедрамі факультэта эстэтычнай адукацыі праводзіцца мэтанакіраваная і сістэмная работа па фарміраванні сацыяльна-асобасных кампетэнцый будучых спецыялістаў, а факультэт мае неабходнае навукова-метадычнае, арганізацыйна-кіраўнічае, інфармацыйнае і кадравае забеспячэнне для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу і пазааўдыторнай працы, правядзення эфектыўнай выхаваўчай работы са студэнтамі.

З асноўным дакладам перад членамі Савета і запрошанымі выступіла дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі Ірына Іванаўна Рыжыкава. Яна адзначыла, што сістэма ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы будуецца з улікам спецыфікі дзейнасці факультэта і асаблівасцей кантынгенту студэнтаў. Факультэт паступальна ўкараняе мастацка-творчую мадэль падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне педагогікі мастацтва на аснове кампетэнтнаснага, полімастацкага і інтэграцыйнага падыходаў. Паслядоўна рэалізуецца комплекс мер, накіраваны на фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый: здароўезберажэння, грамадзянскасці, сацыяльнага ўзаемадзеяння, інфармацыйна-тэхналагічнай і мастацка-эстэтычнай.

Пытанні якасці выхаваўчага працэсу, яго ідэалагічнага суправаджэння і навукова-метадычнага забеспячэння рэгулярна абмяркоўваюцца на пасяджэннях савета факультэта, дэканата і кафедраў. На факультэце склалася шматузроўневая і шматварыяцыйная арганізацыйна-кіраўнічая структура ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы, якая дазваляе студэнтам актыўна ўключацца ў сістэму грамадскіх адносін праз самастойнае творчае ўзнаўленне агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей у розных відах дзейнасці. Створаны ўсе ўмовы для набыцця студэнтамі вопыту грамадскай працы, праяўлення творчай ініцыятывы, лідарскіх якасцей, арганізатарскіх і выканальніцкіх здольнасцей. Колькасны склад першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” факультэта за справаздачны перыяд павялічыўся амаль на 15% і налічвае 108 чалавек. Членамі першаснай прафсаюзнай арганізацыі БДПУ з'яўляюцца амаль 90% студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі.

І.І. Рыжыкава падкрэсліла, што ў апошні час істотна пашырыліся магчымасці для творчай і прафесійнай самарэалізацыі студэнтаў. На факультэце функцыянуюць 14 творчых самадзейных студэнцкіх калектываў і аб'яднанняў, 3 СНДЛ, якія займаюцца даследаваннямі праблем музычнага мастацтва і народнай творчасці, педагагічны атрад “Ліра”, валанцёрскі атрад “Вясёлка”, рэдакцыя інтэрнэт-СМІ факультэта, малатыражнай газеты “Арт-інфо”, вучэбна-кансультацыйныя і вучэбна-арганізацыйныя аб'яднання цьютараў і старастаў.

На факультэце распрацавана і падтрымліваецца ў актуальным стане неабходная праграмна-планавальная дакументацыя. Штогадовыя планы работы факультэта дапаўняюцца планамі па асобных напрамках і канкрэтызуюцца ў штомесячных планах работы факультэта, куратараў студэнцкіх груп. Навукова-метадычнае забеспячэнне складаюць мэтавыя праграмы перспектыўнага развіцця сістэмы ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы факультэта: “Праграма грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі”, “Комплексная праграма прафілактыкі тытунекурэння сярод студэнцкай моладзі”. Падрыхтаваны праекты праграм “Здаровы лад жыцця”, “Адаптацыя студэнтаў 1 курса”, “Адаптацыя замежных студэнтаў да ўмоў пражывання ў Рэспубліцы Беларусь”. За два гады падрыхтаваны 11 палажэнняў аб правядзенні конкурсаў, фестываляў, праектаў.

Па словах дэкана, на факультэце назапашаны вялікі вопыт арганізацыі ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы на аснове праектных тэхналогій. На працягу двух гадоў рэалізуецца іміджавы праект “Праспяваем гімн БДПУ разам”, валанцёрскія праекты “Міласэрная прыгажосць”, “Падары радасць дзецям”, “Радасць жыцця”, культурна-адукацыйныя праекты “Малыя Дэльфійскія гульні БДПУ”, “Спяваем разам”, “Харавыя асамблеі”, фестываль авангарднай моды і стылю “Метамарфозы”, музычны лекторый “Мастацтва – школе”. У 2017−2018 гг. з'явіліся новыя культурна-адукацыйныя праекты сумесна са школамі-партнёрамі: “Дзіцячая філармонія”, праект “Спявай, гуляй, танцуй − рабі дабро”, праект па працы з замежнымі студэнтамі “У будучыню разам”, інфармацыйна-адукацыйныя праекты “Выратуем мастацтва − выратуем жыццё”, “Па краінах і кантынентах”, “ART-інфо”, праекты студэнцкага самакіравання “Мы − за здаровы лад жыцця”, “Студэнты руляць”, “Быць студэнтам БДПУ − выдатна!” і інш.

Асаблівая ўвага ў сістэме ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы надаецца развіццю інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя. Прадстаўнікамі маладзёжных арганізацый вядзецца праца ў сацыяльных сетках “ВКонтакте”, Instagram, Facebook праз анансаванне акцый і мерапрыемстваў, размяшчэнне фотасправаздач пра мерапрыемствы. Інфармацыйна-выхаваўчая работа сярод ПВС, супрацоўнікаў факультэта і студэнтаў ажыццяўляецца ў форме адзіных дзён інфармавання, куратарскіх і інфармацыйных гадзін. Іх правядзенне забяспечвае інфармацыйна-прапагандысцкая група, у якую ўваходзяць найбольш вопытныя выкладчыкі і студэнты-актывісты факультэта. У якасці лектараў таксама запрашаюцца выкладчыкі кафедраў сацыяльна-гуманітарнага цыкла БДПУ, а таксама вядучыя спецыялісты розных ведамстваў і арганізацый.

Апрабацыя вынікаў ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ажыццяўляецца праз навуковыя мерапрыемствы, сярод якіх: правядзенне міжнародных навукова-практычных канферэнцый “Мастацтва і асоба” і “Актуальныя праблемы мастацтва: гісторыя, тэорыя, методыка”, “Эстэтычная адукацыя: традыцыі і сучаснасць”, рэспубліканскіх семінараў-практыкумаў для кіраўнікоў творчых самадзейных калектываў, навукова-практычных семінараў, выданне навукова-метадычнай літаратуры, падрыхтоўка публікацый у часопісах “Мастацкая i музычная адукацыя i культура”, “Роднае слова”, “Весці БДПУ”, “Весці Інстытута сучасных ведаў”, “Весці БДАМ”, “Веснік кафедры ЮНЕСКА “Музычнае мастацтва і адукацыя” і інш.

Маніторынг якасці адукацыйнага працэсу выявіў высокую ступень задаволенасці працадаўцаў узроўнем падрыхтоўкі выпускнікоў факультэта (у тым ліку іх гатоўнасцю да ажыццяўлення функцый выхавацеля і класнага кіраўніка). Якасцю аказання адукацыйных паслуг задаволены 80% студэнтаў і 85% маладых спецыялістаў. За апошнія два гады павялічылася колькасць лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсаў (21 індывідуальны выканаўца і 4 творчыя калектывы), удзельнікаў творчых калектываў і праектаў.

Разам з тым,  было адзначана, што на факультэце маюцца рэзервы для паляпшэння ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы за кошт развіцця такіх профіляў мастацка-эстэтычнай адукацыі, як харэаграфічнае, тэатральнае мастацтва, дызайн адукацыйнага асяроддзя, а таксама за кошт распрацоўкі мэтавых праграм, якія адлюстроўваюць спецыфіку дзейнасці факультэта. У перспектыве варта больш інтэнсіўна выкарыстоўваць патэнцыял кафедраў у фарміраванні навыкаў прадпрымальніцкай дзейнасці студэнтаў сродкамі мастацтва, праз удасканаленне рэсурснага забеспячэння выхаваўчай работы і паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Ірына Аляксандраўна Буторына, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі, старшыня рабочай групы па падрыхтоўцы пытання, паведаміла, што ў ходзе праверкі была вывучана нарматыўная дакументацыя, праведзены гутаркі са студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама з адміністрацыяй факультэта. Наведванне разнастайных выхаваўчых мерапрыемстваў (“Адзіны дзень інфармавання”, “Год малой радзімы”, адкрытыя куратарскія гадзіны, “Чароўны свет цацкі ў музеі дзяцінства”, сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, пасяджэнні савета факультэта) дазволіла пацвердзіць мэтанакіраванасць працы факультэта па фарміраванні ў будучых педагогаў неабходных прафесійных і асобасных якасцей.

Спецыфікай факультэта, па словах І.А. Буторынай, з’яўляецца агульная атмасфера творчасці, накіраванасць на ўсебаковае развіццё асобы сродкамі мастацтва. Выхаваўчая праца арганічна ўплятаецца, уключаецца ў працэс навучання будучых настаўнікаў музыкі і выяўленчага мастацтва, спецыялістаў у галіне дызайну і камп'ютарнай графікі. Студэнты, якія паступаюць на факультэт эстэтычнай адукацыі, ужо першапачаткова вырашаюць звязаць сваё жыццё з мастацтвам, многія з іх валодаюць ярка выяўленымі творчымі здольнасцямі. Гэтыя аспекты з поспехам выкарыстоўваюцца адміністрацыяй факультэта пры правядзенні выхаваўчай працы. Такія формы работы, як фэст авангарднай моды “Метамарфозы”, “Малыя Дэльфійскія гульні”, вядомыя далёка за межамі ўніверсітэта.

Сістэма куратарскай работы на факультэце ахоплівае студэнтаў 1−3 курсаў. У 2017 / 2018 навучальным годзе на факультэце працуюць 10 куратараў, дзейнічае Савет куратараў, на пасяджэннях якога разглядаюцца актуальныя пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

Дакладчык адзначыла, што інавацыйнай формай працы студэнцкага савета ФЭА з’яўляецца рознабаковая праектная дзейнасць. Многія з праектаў ужо сталі традыцыйнымі (“Віват першакурснік!”, “Салодкі Новы год” і іншыя). На факультэце ўкараняецца студэнцкая форма цьютарства. У якасці студэнтаў-цьютараў задзейнічаны 10 чалавек. Важным аспектам выхаваўчай і ідэалагічнай работы з'яўляецца інфармацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца праз адпаведныя старонкі ў сацыяльных сетках і старонку студэнцкага савета на афіцыйным сайце факультэта.

Праведзены аналіз работы найбольш актуальных пытанняў выхаваўчай дзейнасці дазволіў камісіі зрабіць выснову, што на факультэце эстэтычнай адукацыі ў гэтым напрамку вядзецца сістэмная і мэтанакіраваная праца.

Таццяна Сезень, старшыня Савета цьютараў факультэта эстэтычнай адукацыі, у сваім выступленні адзначыла, што студэнтамі і выкладчыкамі ФЭА праводзіцца значная колькасць разнастайных дабрачынных акцый на базе агульнаадукацыйных школ, дамоў-інтэрнатаў. На факультэце працуе валанцёрскі атрад “Вясёлка”, які рэалізуе тры валанцёрскія праекты: “Падары радасць дзецям”, “Міласэрная прыгажосць”, “Радасць жыцця”. Гэтыя праекты накіраваны на аказанне дапамогі ў рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, якія маюць парушэнні фізічных, фізіялагічных, псіхічных функцый арганізма, сродкамі выяўленчага і музычнага мастацтва, ажыццяўленне выхаваўчай работы студэнтаў па рэалізацыі агульначалавечых маральных каштоўнасцей. Удзел студэнтаў у падобных мерапрыемствах спрыяе павышэнню прафесійнай кампетэнцыі будучых педагогаў − мастакоў і музыкантаў, фармiраванню ў iх актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Марына Генадзьеўна Парфіновіч, выпускніца БДПУ, член міжнароднага саюза дызайнераў, уладальнік Прэміі Дзяржаўнай Думы Расіі, дыпламант і лаўрэат міжнародных конкурсаў і выстаў, падкрэсліла значную ролю, якую адыграў універсітэт у яе жыцці. Яна падзякавала выкладчыкам факультэта эстэтычнай адукацыі за самаадданую працу па падрыхтоўцы новых пакаленняў прафесіяналаў і звярнула ўвагу на тое, наколькі важна маладым людзям, дыпламаваным спецыялістам, мець крэатыўнае, творчае мысленне.

Па выніках абмеркавання пытання была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым удасканаленні ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ў БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru