На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі студэнцкага навуковага таварыства.
У пачатку пасяджэння А.І.Жук адзначыў, што навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць БДПУ накіравана на павелічэнне навукова-даследчага патэнцыялу ўніверсітэта як вядучай ВНУ ў сферы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, забеспячэнне апераджальнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў, а таксама ўстойлівае развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі.
З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Гюльнара Мансураўна Юсцінская. Прарэктар адзначыла, што прафесарска-выкладчыцкі склад і навуковыя супрацоўнікі БДПУ паспяхова выканалі план навукова-даследчых работ (НДР).
Распрацоўваліся 88 НДР рознага ўзроўню: па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, навуковых праграмах; па бюджэтным фінансаванні ў другую палову працоўнага дня.
Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2025 г. склаў больш за 970 тыс. руб. Лідарамі па аб’ёме прыцягнутых бюджэтных сродкаў сталі філалагічны, фізіка-матэматычны і гістарычны факультэты, а таксама факультэт дашкольнай адукацыі. Апрабацыя вынікаў завершаных НДР ажыццяўлялася ў рамках 13 рэспубліканскіх эксперыментальных і 4 рэспубліканскіх інавацыйных праектаў.
Асноўныя вынікі даследаванняў вучоных БДПУ знайшлі адлюстраванне ў 1526 публікацыях, сярод іх 9 манаграфій і каля 1200 навуковых артыкулаў.
Супрацоўнікамі БДПУ для студэнтаў апублікавана 16 вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі і 30 вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Вучэбна-метадычнага аб’яднання па педагагічнай адукацыі.
У 2025 г. у БДПУ праведзены 23 навуковыя мерапрыемствы, у тым ліку 14 міжнародных, 7 рэспубліканскіх, 2 міжуніверсітэцкія.
Па выніках удзелу ў конкурсах на саісканне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і таленавітым маладым вучоным на 2025 г. стыпендыі былі прызначаны двум аспірантам і двум маладым вучоным.
Уладальнікамі грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, саіскальнікамі і студэнтамі на 2025 г. сталі 2 аўтарскія калектывы студэнтаў (факультэты прыродазнаўства і дашкольнай адукацыі). Старшаму выкладчыку кафедры педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі Т.К.Чыгір быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі.
У 2025 г. усе выпускнікі аспірантуры і дактарантуры паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю на пасяджэннях дзяржаўных атэстацыйных камісій. Два аспіранты і 1 дактарант абаранілі дысертацыі ў перыяд навучання. План абарон дысертацый работнікамі БДПУ выкананы Інстытутам інклюзіўнай адукацыі, Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, філалагічным факультэтам і факультэтам пачатковай адукацыі.
На пасяджэнні перад структурнымі падраздзяленнямі былі пастаўлены канкрэтныя задачы па наступных кірунках:
выкананне плана абарон кандыдацкіх дысертацый;
павелічэнне колькасці атрымальнікаў грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі;
павелічэнне колькасці публікацый, уключаных у базы Web of Science, Scopus;
пашырэнні выкарыстання кадравага патэнцыялу ў навуковых даследаваннях.
Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

WI-FI




















