Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

27 февраль 2026

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

З дакладам перад членамі Савета выступіла прарэктар па вучэбнай рабоце Вераніка Валер’еўна Радыгіна. Яна падкрэсліла, што галоўная задача прафарыентацыі – дапамагчы будучым студэнтам зрабіць усвядомлены выбар прафесіі, які адпавядае іх здольнасцям і запатрабаванням рынку працы.

Прафарыентацыйная работа ў БДПУ рэалізуецца на розных узроўнях – ад рэспубліканскага да факультэцкага. Яна ўключае ўдзел у Рэспубліканскім адзіным Дні адчыненых дзвярэй, выставе «Адукацыя і кар’ера», мерапрыемствах «Зорны паход», інтэрнэт-алімпіядзе БДПУ, а таксама ўніверсітэцкіх і факультэцкіх ініцыятывах: праекце «Студэнт на адзін дзень», відэамарафонах, азнаямленчых экскурсіях, майстар-класах, сустрэчах і канферэнцыях.

Мерапрыемствы праводзяцца ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам адукацыі, партнёрскімі арганізацыямі і сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку з НДАЛ «Зубраня», Мінскім гарадскім аздараўленчым цэнтрам «Лідар», Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам, установамі адукацыі.

Было адзначана, што работа мае значны маштаб: у 2024/2025 навучальным годзе на факультэце прыродазнаўства было праведзена каля 180 мерапрыемстваў, на факультэце дашкольнай адукацыі – 250.

Станоўчая дынаміка назіраецца ў сферы мэтавай падрыхтоўкі. Доля першакурснікаў, залічаных на мэтавыя месцы, расце:

на факультэце прыродазнаўства паказчык вырас з 28% (2024 год) да 39% (2025 год);

на факультэце дашкольнай адукацыі – з 10% да 11% адпаведна.

Акрамя таго, каля чвэрці тых, хто паступіў на спецыяльнасць «Прыродазнаўчая адукацыя» за апошнія два гады, – гэта выпускнікі педагагічных класаў. Прычым дзве трэція з іх у 2025 годзе адразу заключылі дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы.

Цікавыя вынікі даў аналіз крыніц інфармацыі. Высветлілася, што шляхі паступлення на факультэты адрозніваюцца:

для 73% студэнтаў факультэта прыродазнаўства галоўным правадніком сталі школьныя настаўнікі;

на факультэце дашкольнай адукацыі гэты паказчык складае толькі 38%, затое значна вышэйшая роля бацькоў і сацыяльных сетак.

Па выніках абмеркавання Савет універсітэта паставіў задачу сканцэнтравацца на трох ключавых напрамках:

узмацніць інфармацыйную работу ў школах, асабліва ў частцы тлумачэння пераваг мэтавай падрыхтоўкі;

адаптаваць фармат мерапрыемстваў пад асаблівасці кантынгенту кожнага факультэта, каб максімальна адпавядаць запытам абітурыентаў;

зрабіць стаўку на найбольш эфектыўныя каналы інфармавання: развіваць афіцыйны сайт і сацыяльныя сеткі, удасканальваць фармат Дзён адчыненых дзвярэй, а таксама працягваць практыку майстар-класаў і акцыі «Студэнт на адзін дзень».

Пастанова Савета ўніверсітэта будзе накіравана ва ўсе структурныя падраздзяленні для арганізацыі далейшай работы.

Фотогалерея

К следующим новостям