Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

31 май 2024

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў.

У пачатку пасяджэння А.І.Жук адзначыў, што навуковая дзейнасць з’яўляецца вельмі важным напрамкам працы ўніверсітэта. БДПУ ўжо двойчы быў прызнаны найлепшай навуковай арганізацыяй краіны. Гэта невыпадкова, таму што ў нашай ВНУ актыўна ажыццяўляюцца як фундаментальныя, так і прыкладныя даследаванні, паспяхова абараняюцца шматлікія кандыдацкія і доктарскія дысертацыі, плённа развіваецца студэнцкая навука.

З асноўным дакладам выступіла дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Вера Васільеўна Мартынава. Дэкан адзначыла, што

факультэтам арганізавана сістэма навукова-даследчай дзейнасці, якая носіць фундаментальны і навукова-прыкладны характар, прадстаўлена разнастайнымі формамі арганізацыі і арыентавана на павышэнне якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.

На факультэце працуе 41 штатны супрацоўнік з ліку асоб прафесарска-выкладчыцкага складу, з іх 21 мае вучоную ступень кандыдата навук і 2 – вучоную ступень доктара навук.

ПВС факультэта ажыццяўляе кіраўніцтва і прымае ўдзел у выкананні шэрага навуковых даследаванняў рознага ўзроўню па прыярытэтных напрамках развіцця навукі і адукацыі Рэспублікі Беларусь (распрацоўваецца 12 розных праектаў).

Па выніках праведзеных даследаванняў на працягу 2021–2023 гг. апублікавана 5 навуковых манаграфій, звыш 880 артыкулаў у навуковых выданнях.

Вынікі НДР адлюстроўваюцца ў навукова-метадычнай рабоце ПВС факультэта. Распрацаваны і ўкаранёны адукацыйныя рэсурсы, якія забяспечваюць падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях агульнай і паглыбленай вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, у іх ліку: 8 адукацыйных стандартаў, больш за 20 вучэбных планаў і больш за 250 вучэбных праграм, каля 60 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

На кафедрах факультэта ў 2021–2023 гг. навучаліся каля 80 аспірантаў, саіскальнікаў і дактарантаў, падрыхтоўку большасці з іх забяспечвала кафедра педагогікі.

На факультэце працуюць СНТ і 8 СНДЛ, 2 з якіх – міжнародныя. Больш за 30 навукова-даследчых праектаў, распрацаваных у рамках удзелу студэнтаў у СНДЛ, удастоены дыпломаў I ступені на конкурсах і алімпіядах рознага ўзроўню.

Каля 40% дыпломных работ выконваецца студэнтамі па заяўках устаноў – заказчыкаў кадраў. Студэнтамі распрацаваны, рэалізаваны і прадстаўлены ў дыпломных работах, выкананых па заяўках устаноў адукацыі, больш за 50 навукова-даследчых праектаў.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.

Фотогалерея

К следующим новостям