Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

22 февраль 2022

Агульнаўніверсітэцкая дыктоўка «Дыктоўка.бай», прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы

Традыцыйным фарматам святкавання для краіны стала правядзенне дыктоўкі на беларускай мове. Наш універсітэт не стаў выключэннем. У мінулым годзе па ініцыятыве студэнцкага савета і філалагічнага факультэта БДПУ першы раз была праведзена агульнаўніверсітэцкая дыктоўка. У гэтым годзе удзельнікаў стала больш, бо далучыліся вучні педкласаў з усёй Беларусі.

Адкрыў мерапрыемства народны літаратурны тэатр «Жывое слова» літаратурнай кампазіцыяй па творах класікаў беларускай літаратуры, сярод якіх сёлетні юбіляр Максім Танк, якому споўнілася б 110 гадоў.

Дыктавала тэкст выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вольга Прыгун. Сёлета адзначаюцца 140-гадовыя юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, таму быў выбраны фрагмент тэкста, звязаны з іх творчасцю. Мадэратарам мерапрыемства стала рэжысёр цэнтра студэнцкай творчасці, кіраўнік народнага літаратурнага тэатра «Жывое Слова» Алеся Сівохіна.

У дыктоўцы прынялі ўдзел 51 студэнт БДПУ, а таксама анлайн далучыліся супрацоўнікі ўніверсітэта і прафесарска-выкладчыцкі склад. Падчас трансляцыі на афіцыйным YouTube-канале БДПУ было зафіксавана 669 падключэнняў.

К следующим новостям