Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

18 апрель 2017

Бібліятэка БДПУ прадставіла святочную выставу

Сёлета ў адзін час сышлося ўшанаванне Свята Уваскрэсення Ісуса Хрыста для каталікоў і праваслаўных хрысціянаў. Выставу ўпрыгожыў старажытны абраз Ісуса Хрыста з ручніком, вышыўка манахінь Кіева-Пячэрскай лаўры. На экспанаванні былі выстаўленыя і прынесеныя рознымі бібліятэкарамі выпечкі, кулічы, упрыгожаныя яйкі, абразы, кнігі, разнастайныя ручныя вырабы, у тым ліку вышытае жанчынамі, посуд, сярод якога – зробленыя з хрусталю салатніца ў вобразе курыцы і цукерніца ў форме яйка, фарфор з роспісам гжэль і інш.

Па словах вядучага бібліятэкара БДПУ, кандыдата філалагічных навук Генадзя Вячаславаіча Кажамякіна, наведвальнікі выставы засталіся прыемна ўражаныя. Шмат хто ў захапленні казаў: "Якая прыгажосць!"

Чытайце таксама:

Спачатку было слова…

Рэпазіторый: карысна апрыёры!

Працуем на рэйтынг разам!

Бібліятэка БДПУ прадставіла святочную выставу
Бібліятэка БДПУ прадставіла святочную выставу

Бібліятэка БДПУ прадставіла святочную выставу

К следующим новостям