Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

23 март 2025

БДПУ падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа

Падчас мерапрыемства выступілі ўдзельнікі народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова». Менавіта з іх пачалося супрацоўніцтва паміж установамі ў 2022 годзе. Разам яны рыхтаваліся да 100-годдзя трылогіі «На ростанях» і паэмы «Новая зямля». У гэтым музеі дэбютавала шмат удзельнікаў тэатра, паказвалася ўпершыню кампазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Якуба Коласа. У гэтым годзе «Жывое слова» рыхтуе новы міні-спектакль да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка». «Жываслоўцы» паказалі ўрывак з новага спектакля, а таксама прачыталі і заспявалі вершы Якуба Коласа.

Пасля падпісання для студэнтаў адбылася экскурсія па залах музея.

К следующим новостям