Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

22 февраль 2024

БДПУ падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры

Падпісанне адбылося ў межах культурна-адукацыйнага праекта “Праз мастацтва – да культуры будучых педагогаў”. Подпісы пад дакументам паставілі першы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцева і дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта БДПУ, доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя калектывы БДПУ: народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца” і народны літаратурны тэатр “Жывое слова”. “Жываслоўцы” паказалі літаратурную кампазіцыю, прысвечаную беларускай мове, якая склалася з твораў Францішака Багушэвіча, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча і іншых айчынных аўтараў. Удзельнікі “Ярыцы” праспявалі традыцыйныя беларускія веснавыя песні – вяснянкі.

Студэнты і выкладчыкі БДПУ пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства наведалі экскурсію па музеі.

У далейшым такія экскурсіі і наведванні  музея стануць тардыцыйнымі, што паспрыяе духоўна-маральнаму развіццю будучых педагогаў, фарміраванню патрыятычных пачуццяў, асабістаму і прафесійнаму росту настаўнікаў.  У межах музейных мерапрыемстваў студэнты БДПУ змогуць трапіць на сустрэчы з дзеячамі навукі і мастацва.

Фотогалерея

К следующим новостям