Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

15 сентябрь 2023

Дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства

Перад пачаткам дыктанта выступіў дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар  Васіль Дзянісавіч Старычонак. У сваім  выступленні ён адзначыў, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе яднанне беларусаў, якія, захоўваючы гістарычную памяць, духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, ганарацца дасягненнямі краіны і ўносяць свой уклад у яе далейшае развіццё і росквіт.

Дыктаваў тэкст загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ, доктар філалагічных навук, прафесар Дзмітрый Васільевіч Дзятко. Дыктант выклікаў вялікую цікавасць у грамадскасці нашай краіны і садзейнічаў папулярызацыі беларускай мовы, нацыянальнага прыгожага пісьменства,  захаваню і развіццю маўленчай культуры. Змест дыктанта “Свята адзінства і згоды” мае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне для сучаснай моладзі і спрыяе станаўленню паважлівых адносін да гістарычнага мінулага краіны, захаванню пераемнасці пакаленняў, умацаванню беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

 

К следующим новостям