Аднолькавым на ўсіх курсах вучэбны працэс бывае толькі адзін раз у год – 1 верасня, калі пачынаюцца аўдыторныя заняткі. Далей жа кожны курс на кожнай спецыяльнасці жыве сваім вучэбным жыццём: у розныя тэрміны праходзяць залікова-экзаменацыйныя сесіі, пачынаюцца вытворчыя і вучэбныя практыкі, заняткі ў другім семестры. Але ніколі яшчэ вучэбнае жыццё на факультэце не было такім разнастайным, як у апошнія месяцы бягучага вучэбнага года. У межах аднаго тыдня на пяці курсах перакрыжаваліся практычна ўсе асноўныя формы вучэбнага працэсу.
У студэнтаў пятага курса закончылася апошняя экзаменацыйная сесія і з 22 мая пачынаюцца аглядныя лекцыі, а праз тыдзень – дзяржаўныя экзамены. Першымі на факультэце дзяржаўныя экзамены пачынаюць здаваць студэнты шостага курса завочнай формы навучання – з 22 мая. У гэты час у студэнтаў чацвертага курса пачынацца іх апошняя экзаменацыйная сесія. У студэнтаў першага курса таксама вельмі адказны перыяд – апошні тыдзень аўдыторных заняткаў і атрымання залікаў. На другім курсе настаў час подводзіць вынікі вучэбна-азнаямленчага педагагічнага практыкума. Пасля гэтага, праз тыдзень, у студэнтаў спецыяльнасці “Біялогія і геаграфія” пачнецца летняя экзаменацыйная сесія, а студэнты спецыяльнасці “Біялогія і хімія”, перш чым адправіцца на сесію, пачнуць праходзіць вучэбныя (палявыя) практыкі. І толькі студэнты трэцяга курса пакуль яшчэ знаходзяцца ў прывычным рабочым рэжыме аўдыторных заняткаў – наведваюць лекцыі, выконваюць лабараторныя заданні, выбіраюць тэмы дыпламных работ на наступны год. Праз два тыдні на факультэце на сваю чарговую лабараторна-экзаменацыйную сесію з’явяцца студэнты пяці курсаў завочнай формы навучання. Але і ім, перш чым прыступіць да аўдыторных заняткаў і здачы залікаў з экзаменамі, трэба будзе на працягу тыдня прайсці вучэбныя (палявыя) практыкі.
Вось такія, па-сапраўднаму гарачыя, майскія тыдні чакаюць студэнтаў факультэта прыродазнаўства. У многім гэта абумоўлена так званым падвойным выпускам, калі адначасова факультэт заканчваюць студэнты, якія вучыліся па вучэбных планах з пяцігадовым і чатырохгадовым тэрмінамі навучання. Аднак і ў звычайныя гады вучэбны працэс на факультэце прыродазнаўства ў гэты перыяд вельмі разнастайны, напружаны і складаны, але пры гэтым і цікавы. Таму хочацца пажадаць усім яго ўдзельнікам поспехаў у нялёгкай вучэбнай дзейнасці і плённых яе вынікаў.