Удзельнікі калектыву выканалі цыкл беларускіх абрадавых песень, адпаведных народнаму календару: ад зімовых калядных да летніх жнівеньскіх, а таксама іншыя песні рознай тэматыкі. Усе кампазіцыі – апрацоўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублкі Беларусь Мікалая Сіраты.
Ад імя рэктарата ансамбль павіншавала прарэктар па вучэбнай рабоце В.В. Радыгіна. Вераніка Валер’еўна ўручыла падзяку за папулярызацыю беларускай вакальна-інструментальнай народнай творчасці, значны ўнёсак у творчае жыццё БДПУ, а таксама ў сувязі з 35-годдзем калектыву. Прыемным салодкім падарункам для ўдзельнікаў “Ярыцы” сталі пірагі ад гандлёвага компекса БДПУ.
Вядучыя зачыталі прывітальны адрас ад імя кіраўніцтва ДУ «Мінсканцэрт», з кім “Ярыца” супрацоўнічае ўжо шмат гадоў.
З юбілеем ансамбль павіншвала кіраўніцтва факультэта эстэтычнай адукацыі ў складзе дэкана І.У.Шасцітка і яе намеснікаў па вучэбнай рабоце І.Э.Цішкевіч і намесніка па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Л.М.Ядлоўскай. Яны падаравалі калектыву раздрукаванае на халсце фота ўдзельнікаў калектыву, значная частка з якіх – студэнты менавіта гэтага факультэта, і набор салодкіх пачастункаў.
Прыемным для сённяшніх членаў ансамбля і яркім для гледачоў быў удзел у канцэртнай праграме выпускнікоў калектыву розных гадоў, якія на прыканцы мерапрыемства падняліся на сцэну і ўсе разам выканалі сімвалічную кампазіцыю “Ярыца”.
Яшчэ раз віншуем калектыў з 35-гадовым юбілеем і жадаем яшчэ неанаразова святкаваць калектыўныя юбілеі! Поспехаў і творчага натхнення!

WI-FI




















