Университет
10 март 2025
Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» выступіў з канцэртнай праграмай «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя за 45 хвілін»
Тэатр з БДПУ падрыхтаваў «жывыя ілюстрацыі» для твораў пісьменнікаў – ад Максіма Багдановіча да Анатоля Вярцінскага. Але распачаць праграму вырашана было з прадмовы да «Дудкі беларускай» Францішака Багушэвіча, бо менавіта яго імя носіць установа. А завяршылі выступленне творамі сучаснікаў і гледачы пачулі ўзор харавога чытання верша Міхала Бараноўскага. Дарэчы, у зале былі навучэнцы тэатральных класаў, з якімі «жываслоўцы» падзяліліся сваім вопытам. Творчыя нумары суправаджаліся распаведамі Алеся Мойскага пра гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя з акцэнтам на пісьменніках юбілярах гэтага года, сярод якіх – Францішак Багушэвіч, Сяргей Палуян, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін.
