Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

12 декабрь 2017

Праграма «Новыя палескія рабінзоны» пройдзе ва ўніверсітэце

Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» запрашае на штогадовую вечарыну ўласнай творчасці. Удзельнікі тэатра падрыхтавалі праграму «Новыя палескія рабінзоны».

– Гэта эксперымент, дзе можна будзе ўбачыць шмат зробленага,  але ў любым выпадку ён будзе жывым і шчырым. Адным словам, усе, як любіць глядач! – распавядае рэжысер народнага літаратурнага тэатра БДПУ Алесь Мойскі.

Пачатак мерапрыемства а 19-й па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18 (вучэбны корпус № 2, аўдыторыя 500). Уваход вольны!

Даведачна:

Тэатр «Жывое слова» быў створаны ў лістападзе 1966 года артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, выкладчыкам педагагічнага інстытута і акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой. У 1975 году калектыў атрымаў званне народнага. Тэатр аб'ядноўвае студэнтаў БДПУ, МДЛУ, Інстытута журналістыкі БДУ, БДЭУ і іншых навучальных устаноў сталіцы. З 2012 года тэатрам кіруюць Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі.

К следующим новостям