Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

12 май 2017

Спартыўна-адукацыйны праект "Беларусіяда"

У аснове праекта – спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях сярод школьнікаў усіх раёнаў сталіцы.

У праграме мерапрыемства: урачыстая цырымонія адкрыцця з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, раённых адміністрацый г. Мінска:  спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях (“Лапта”, “Дзень-ноч”, “Пальчатка” і “Перацяжкі”); спартыўныя конкурсы і забавы; выступленні творчых калектываў на канцэртнай пляцоўцы; майстар-класы ад народных умельцаў у межах работы горада майстроў.

Сустрэча  распачнецца а 11-й гадзіне па адрасу: г. Мінск, вуліца Сенніцкая, 55 (стадыён БДПУ).

Запрашаюцца прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, магістранты і студэнты ўніверсітэта.

К следующим новостям