Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

9 октябрь 2017

Традыцыі БДПУ крочаць па Беларусі

Мерапрыемства аб’яднае вучняў 8-10 класаў усіх устаноў адукацыі горада Жодзіна Мінскай вобласці.

− Праўду кажуць, што калі шчыра верыць у поспех і прыкладаць сілы, то ўсё  атрымаецца. Так адбылося і ў нас: тое, што калісьці здавалася немагчымым, ужо ёсць гісторыя… гісторыя ўніверсітэта, гісторыя Мінска, гісторыя Беларусі. У прыватнасці, гэта датычыцца першых спаборніцтваў па беларускіх народных гульнях у межах спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ «Беларусіяда» горада Мінска, якія прайшлі ў траўні 2017 года на стадыёне нашай ВНУ, − распавёў дэкан факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч.

«Беларусіяда» – спартыўна-адукацыйны праект установы адукацыі БДПУ, што ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях. У аснову мерапрыемства пакладзены спартыўныя беларускія народныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах: «Лапта» – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль; «Дзень-ноч» – спаборніцтва на хуткасць;  «Пальчатка» – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць;  «Перацяжкі» – сілавое відовішча з традыцыйнымі правіламі.

Удзел у спаборніцтвах маюць намер прыняць спартсмены васьмі каманд, у склад якіх увойдуць вучні гімназіі № 1, жодзінскіх сярэдніх школ № 2, № 4, № 5, № 6, № 8, № 9, а ў складзе зборнай каманды – дружына з навучэнцаў жаночай гімназіі і сярэдняй школы № 1.

Падрыхтоўка да свята фальклору і спорту ідзе поўным ходам. Так, 13 верасня 2017 года ў сярэдняй школе № 9 г. Жодзіна адбылася жараб’ёўка сярод каманд, якія ўдзельнічаюць у спартыўна-адукацыйным праекце   «Беларусіяда». А потым распачаўся семінар для настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя (трэнераў каманд), паказальныя гульні студэнтаў факультэта фізічнага выхавання БДПУ, а таксама трэніроўкі саміх удзельнікаў спаборніцтваў.

Пачатак сустрэчы а 15-й гадзіне на стадыёне «Тарпеда» па адрасе:  г. Жодзіна, вул. Дзеравянка, 3В.

К следующим новостям