Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

26 апрель 2017

Тыдзень жывога слова арганізавалі ўдзельнікі літаратурнага тэатра

Зімой да Дня роднай мовы тэатр «Жывое слова» падрыхтаваў адмысловую канцэртную праграму, з якой працягвае і вясной выступаць у школах, музеях і бібліятэках горада Мінска.

Настаўнікі сталічнай школы далучаюць вучняў да беларускай мовы, літаратуры, культуры, мастацтва і кнігі ўвогуле, таму штогод ладзяць сапраўдны тыдзень роднай мовы. Школьнікі прызвычаіліся бачыць у сваёй актавай зале многіх беларускіх артыстаў, музыкаў і радыёвядучых, таму здзівіць іх было складана.

Аднак жываслоўцам гэта ўдалося. У новую канцэртную праграму яны ўключылі шэраг нумароў, у якіх дэбютавалі студэнты першага курса. Адным з такіх канцэртных нумароў стала харавое чытанне, за якое тэатр Андрэя Каляды ў 1977 годзе атрымаў званне «народны калектыў». Праз 40 гадоў цяперашнім студэнтам удалося пацвердзіць гэтае званне і аднавіць прыём харавога чытання, пра які многія ўжо забыліся. Для чытання хорам быў абраны верш «Страцім-лебедзь» Максіма Багдановіча, 100 гадоў са дня смерці якога здарыцца ў маі гэтага года. Жываслоўцы ўшанавалі памяць пра вялікага паэта і даказалі, што Максімавы нашчадкі ёсць у Беларусі і іх многа.

– Акрамя канцэртнага выступлення, намі была праведзена прафарыентацыя. Падчас сустрэчы з выпускнікамі 69-й школы мы запрасілі іх паступаць у БДПУ, расказалі пра навуковую і вучэбную дзейнасць ва ўніверсітэце, пра спартыўнае і творчае студэнцкае жыццё, – расказала мастацкі кіраўнік тэатра Алеся Сівохіна.

– Мы пачулі шмат прыемных слоў у наш адрас і адрас любімага ўніверсітэта, таму можна сказаць, што ў школе адбыўся не проста тыдзень роднай мовы, а тыдзень жывога слова, тыдзень БДПУ, – дадаў яшчэ адзін з кіраўнікоў «Жывога слова» Алесь Мойскі.

 Дарэчы, наступны раз тэатр пакажа «Страцім-лебедзя» для выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ падчас канцэрта «Вялікая сцэна» 20 красавіка а 16-й гадзіне ў актавай зале.

Фотогалерея

К следующим новостям