На сустрэчу былі запрошаны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага скліканння, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, а таксама студэнты і выкладчыкі БДПУ.
На пачатку мерапрыемства да ўсіх прыстутных звярнуўся Старшыня Палаты прадстаўнікоў І.П.Сергіенка. Ігар Пятровіч расказаў пра віноўніка ўрачыстасці, адзначыў яго ўнёсак у сучасную беларускую літаратуру і грамадскую актыўнасць. А таксама павіншаваў БДПУ з надыходзячым 110-гадовым юбілеем і ўручыў рэктару А.І.Жуку памятны падарунак – пано “Беларусь мая родная”.
Падчас творчай сустрэчы У.М.Гаўрыловіч распавёў пра свой жыццёвы і творчы шлях, пазнаёміў са сваімі новымі творамі, падзяліўся думкамі і творчымі планамі. Сустрэчу дапамагала весці кіраўнік народнага літаратурнага тэатра БДПУ “Жывое слова” Алеся Сівохіна. Дарэчы, выпускнік нашага ўніверсітэта Уладзімір Мікалаевіч у студэнцкія гады быў таксама ўдзельнікам тэатра.
Са сцэны У.М.Гаўрыловіча падтрымалі яго калегі і сябры: народны артыст Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Э.С.Ханок; старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар РВУ“Звязда” А.М.Карлюкевіч і дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна Т.А.Забіяка.
Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Мікалаевіч перадаў у фонд бібліятэкі БДПУ свае кнігі.
У межах мерапрыемства адбылася прэм’ера спектакля “Трыбунал” (паводле твораў А.Я.Макаёнка) у пастаноўцы народнага аматарскага тэатра “Грачы” Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна.
ДАВЕДКА
Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласного аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, сакратар Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў па Рэспубліцы Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
Вядомы айчынны пісьменнік, аўтар больш за 35 кніг прозы, публіцыстыкі, драматургіі, выдатнік друку Беларусі, многія творы перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую і англійскую мовы.
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, тройчы лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага, Расійскай літаратурнай прэміі памяці Мікалая Мельнікава, Баяна, імя Цютчава і інш. Сярод шматлікіх узнагарод Уладзіміра Мікалаевіча – 3 дзяржаўныя: медалі за педагагічную, грамадскую і творчую дзейнасць, у тым ліку, медаль Францыска Скарыны, узнагароджаны больш чым 30 медалямі, у тым ліку Гогаля, Дастаеўскага, Шукшына, Т.Шаўчэнкі і інш. У 2023 годзе яму прысуджана ганаровае званне “Чалавек года Гомельскай вобласці” з занясеннем на абласную дошку Гонару.

WI-FI




















