Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

20 февраль 2026

У БДПУ напісалі дыктант да Міжнароднага дня роднай мовы

Мерапрыемства адкрыла першы прарэктар Святлана Іванаўна Копцева, якая павіншавала студэнтаў з Днём роднай мовы і пажадала ўдзельнікам поспехаў.

З прывітальным словам выступіла загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Ірына Мікалаеўна Мішчанчук, якая падкрэсліла значнасць роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека.

Тэкст для дыктанта быў падрыхтаваны супрацоўнікамі кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Асновай для яго сталі ўспаміны класіка беларускай літаратуры Івана Мележа, якія ён прысвяціў сваёй першай настаўніцы. Тэкст дыктанта прачытала дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вольга Валянцінаўна Урбан.

Як паказала практыка падобных акцый у БДПУ, маладыя людзі не проста пішуць дыктант, а актыўна ўдзельнічаюць у свяце. Яны з захапленнем адгукаюцца на магчымасць паглыбіцца ў мову. А для замежных студэнтаў гэта яшчэ і спосаб пазнаёміцца з культурай нашай краіны. Традыцыйна такія мерапрыемствы выклікаюць сапраўдную цікавасць і жаданне паспрабаваць свае сілы.

Фотогалерея

К следующим новостям