Новости События Общее

У БДПУ праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы

21 лютага 2023 года на факультэтах і ў інстытутах БДПУ ў межах святкавання Дня роднай мовы адбываецца шэраг мерапрыемстваў.

Студэнты і выкладчыкі БДПУ разам напісалі дыктоўку, якую правяла дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Таццяна Яўгенаўна Старасценка. Дыктоўка «Роднае слова» была складзена паводле тэксту вядомага беларускага мовазнаўцы Аляксандра Крывіцкага. Па яе заканчэнні ўсе змаглі праверыць і самастойна ацаніць уласныя веды па роднай мове. 

На філалагічным факультэце прайшлі тэматычныя куратарскія гадзіны, прысвечаныя Дню роднай мовы. Прафесар кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Наталля Уладзіміраўна Чайка для беларускіх і замежных студэнтаў чацвёртага курса наладзіла круглы стол на тэму “Беларускія, кітайскія і туркменскія лінгвакультурныя паралелі: гісторыя і сучасны стан”. Першакурснікі праверылі свае веды ў тэматычнай віктарыне, падрыхтаванай дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталляй Віктараўнай Заяц.

З нагоды Дня роднай мовы на філфак запрасілі даўніх сяброў з сацыяльна-працоўных майстэрняў Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам Кастрычніцкага раёна г. Мінска. Для іх валанцёры клуба «Вандроўнікі з Альбарутэніі» арганізавалі свята «Дзень роднай мовы разам з БДПУ». Праз гульню «Смак беларускай мовы» да свята змаглі далучыцца і студэнты Бакінскага славянскага ўніверсітэта (Рэспубліка Азербайджан), якія вывучаюць беларускую мову пад кіраўніцтвам кандыдыта філалагічных навук Вольгі Міхайлаўны Лухверчык.

У Міжнародны дзень роднай мовы факультет пачатковай адукацыі прымаў гасцей – узорны фальклорны калектыў «Рудабельскія зорачкі», з якім студэнты пазнаёміліся і пасябравалі ў 58-м Зорным паходзе. Таксама сярод гасцей – дырэктар Акцябрскай раённай гімназіі Аляксандр Анатольевіч Шульц і намеснік дырэктара Андрэй Васільевіч Кадол. Акрамя таго, удзельнікі калектыву «Рудабельскія зорачкі» правялі майстар-клас па народных танцах.

Студэнты Інстытута інклюзіўнай адукацыі і Інстытута псіхалогіі БДПУ сустрэліся з членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Нупрэйчык Галінай Іосіфаўнай і кіраўніком народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Карнаухавай Ірынай Аляксандраўнай у межах святкавання Дня роднай мовы. На сустрэчы прагучалі вершы пра каханне, вясну, прыроду, родны край. Таксама ў гэты дзень прайшла інфармацыйная акцыя студсавета да Дня роднай мовы.

На факультэце дашкольнай адукацыі працавала тэматычная фотазона для студэнтаў і работнікаў, якую правёў студсавет факультэта. Для студэнтаў пройдзе спектакль батлеечнага тэатра факультэта «Людзей слухай, а свой розум май».

На фізіка-матэматычным факультэце правялі віктарыну і адукацыйны квэст на веданне і валодання роднай мовы.

Расскажи друзьям: У БДПУ праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Отдел международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by