Студэнты і выкладчыкі БДПУ разам напішуць дыктоўку, якую змогуць праверыць і самастойна ацаніць уласныя веды па роднай мове. Падключыцца да канферэнцыі можна па спасылцы (ідэнтыфікатар канферэнцыі: 882 4518 7405, код доступу: 743429). Пачатак – 14.00.
На філалагічным факультэце пройдуць тэматычныя куратарскія гадзіны: віктарына па творчасці беларускіх класікаў, круглы стол «Беларускія, кітайскія і туркменскія лінгвакультурныя паралелі: гісторыя і сучасны стан» і інш.
Акрамя гэтага, студэнты 3 курса, якія зараз праходзяць педагагічную практыку, правядуць з вучнямі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Далучыцца да свята змогуць і студэнты Бакінскага славянскага ўніверсітэта (Рэспубліка Азербайджан), якія вывучаюць беларускую мову пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук Лухверчык В.М.
На факультэце пачатковай адукацыі 20 лютага адбудзецца віктарына «Скарбы роднай мовы», 21 лютага – інтэлектуальнае спаборніцтва «Знаўцы беларускай мовы», канцэртная праграма «Пад зоркай роднай мовы» з удзелам дзіцячага ўзорнага фальклорнага ансамблю «Рудабельскія зорачкі» ДУА «Акцябрская раённая гімназія», конкурс хуткагаворак «Слова – свята» і др.
22 лютага пройдзе кірмаш лінгвістычных галаваломак, конкурс чытальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры «Літаратурныя зярняткі», моўны турнір «Роднай зямлі родныя вытокі».
23 лютага адбудзецца моўны турнір «Роднай зямлі родныя вытокі», віктарына «З любоўю да мовы», гадзінка паэзіі «Каласы роднай мовы», інтэлектуальная гульня «Адкрываем нанова беларускае роднае слова».
У Інстытуце інклюзіўнай адукацыі пройдзе сустрэча «Чараванне роднай мовы» з членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Нупрэйчык Галінай Іосіфаўнай. Студэнты і выкладчыкі пазнаёмяцца з цікавымі вершаванымі формамі і паэтычнымі навінкамі. Таксама ў гэты дзень пройдзе інфармацыйная акцыя студсавета да Дня роднай мовы.
На факультэце дашкольнай адукацыі будзе працаваць тэматычная фотазона для студэнтаў і работнікаў, якую правядзе студсавет факультэта. Для студэнтаў пройдзе спектакль батлеечнага тэатра факультэта «Людзей слухай, а свой розум май».
21 лютага будуць падведзяны конкурс эсэ «Мая родная мова», конкурс чытальнікаў «Хвілінка паэзіі», квэст-гульня «Пагуляем ў роднае слова».
На фізіка-матэматычным факультэце будзе праведзена віктарына і адукацыйны квэст на веданне і валодання роднай мовы.

WI-FI




















