Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

20 май 2019

У Мар’інай Горцы згулялі ў беларускія народныя рухомыя гульні

– У фінале згулялі 24 каманды (а гэта больш за 150 школьнікаў) – пераможцы паўфінальных спаборніцтваў, што праходзілі ў розных установах адукацыі Пухаўшчыны з канца лютага па сярэдзіну мая, – расказаў прэс-службе БДПУ дэкан факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч.

«Беларусіяда» ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных рухомых гульнях, выбраных па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці. У сёлетнюю праграму «Беларусіяды» на Пухаўшчыне трапілі «Лапта» – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль, «Дзень-ноч» – спаборніцтва на хуткасць, «Пальчатка» – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць, «Перацяжкі» – сілавое спаборніцтва з традыцыйнымі правіламі.

– Ужо восьмы год запар падрыхтоўка і правядзенне спабоніцтваў сярод студэнтаў і школьнікаў у межах праекта «Беларусіяда» з’яўляецца адным з практычных заданняў заліку і экзамену студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце фізічнага выхавання па спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)». Так што «Беларусіяда» –  не толькі цікавы фізкультурна-аздараўленчы праект БДПУ, але і своеасаблівая творчая лабараторыя, дзе будучыя спартыўныя рэжысёры вучацца і на практыцы спасцігаюць методыку арганізацыі масавых спартыўна-мастацкіх прадстаўленняў, – адзначыў аўтар праекта «Беларусіяда», старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Анатоль Віктаравіч Дрыгін.

Вынікі спаборніцтваў па беларускіх народных гульнях сярод каманд усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пухавіцкага раёна:

Гульня «Лапта»:

1 месца – Ананічскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа;

2 месца – Бор-Слабоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа;

3 месца – Дрычынская базавая школа.

Гульня «Пальчатка»:

1 месца – сярэдняя школа № 3 г. Мар’іна Горка;

2 месца – Мар’інагорская гімназія;

3 месца – Грэбенская базавая школа.

Гульня «Дзень-ноч»:

1 месца – Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа;

2 месца – сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка;

3 месца – Блонская сярэдняя школа.

Гульня «Перацяжкі»:

1 месца – Шацкая сярэдняя школа;

2 месца – Дукорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа;

3 месца – Зазерская сярэдняя школа.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!

Даведка:

Спартыўна-адукацыйны праект БДПУ «Беларусіяда» актыўна пашырае свае межы. У маі 2017 года на стадыёне БДПУ за права быць лепшымі змагаліся каманды з устаноў адукацыі ўсіх раёнаў горада Мінска. У кастрычніку 2017 года «Беларусіяда» праводзілася ў горадзе Жодзіна (Мінская вобласць).

Фото пресс-службы БГПУ. 

Фотогалерея

К следующим новостям