Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

6 февраль 2019

У межах “Купалаўскага тыдня ў БДПУ” на галоўнай сцэне ўніверсітэта пакажуць 4 спектаклі

На галоўнай сцэне ўніверсітэта пакажуць 4 спектаклі (“Вечар”, “Паўлінка”, “Шабаны”, “Каханне як мілітарызм”), пасля чаго адбудуцца творчыя сустрэчы студэнтаў і выкладчыкаў з вядучымі артыстамі Купалаўскага тэатра.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах дамоў аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнымі ўстановамі ўжо другі раз. Упершыню аналагічны сумесны праект быў рэалізаваны ў лютым 2016 года. Праект садзейнічае эстэтычнаму выхаванню і духоўнаму станаўленню студэнтаў, павышэнню цікавасці будучых педагогаў да тэатра, развіццю пачуцця прыгожага.

Усе спектаклі будуць пачынацца а 14 гадзіне і праходзіць па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18 (актавая зала). Уваход па запрашальных білетах.

Расклад спектакляў у межах праекта “Купалаўскі тыдзень у БДПУ”

12 лютага – “Вечар”.

13 лютага – “Паўлінка”.

14 лютага  – “Шабаны”.

15 лютага – “Каханне як мілітарызм”.

К следующим новостям