Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

23 апрель 2025

Удзел кіраўнікоў Народнага тэатра БДПУ «Жывое слова» ў сустрэчы ў межах літаратурнай школы «ТЭКСТ»

Цягам мерапрыемства загадчык музея Міхал Бараноўскі прапанаваў даведацца пра тыпалогію п’есы, дыялог у драматургіі і прозе, сакрэты натуральнай камунікацыі літаратурных герояў, індывідуалізацыю мовы персанажаў. Госці школы Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі распавялі як яны ствараюць спектаклі на аснове гатовых п’ес, як самі пішуць арыгінальныя п’есы і ператвараюць у іх празаічныя тэксты класікаў і сучасных аўтараў. У якасці прыкладаў яны прачыталі ўрыўкі са спектакляў тэатра «Жывое слова». Алеся і Алесь адказалі на пытанні мадэратара і ўдзельнікаў літаратурнай школы з ліку пісьменнікаў-пачаткоўцаў. Кіраўнікі тэатра з БДПУ назвалі топ-10 хібаў, з якімі сутыкаюцца ў аўтарскіх дыялогах, калі апрацоўваюць іх падчас пастаноўкі. Гэтыя памылкі былі праілюстраваны ў п’есах беларускіх і замежных пісьменнікаў.

К следующим новостям