Университет
3 март 2025
Удзельнікі тэатра «Жывое слова» прынялі ўдзел у шэрагу вечарын да юбілею народнага паэта Рыгора Барадуліна
Рыгор Іванавіч ведаў пра існаванне народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» ў БДПУ. Ён падарыў калектыву рукапісныя аркушы з хуткамоўкамі, якія «жываслоўцы» выкарыстоўвалі на рэпетыцыях, а ў 2013 годзе прэзентавалі кнігу хуткамовак Барадуліна «Воз вёз лёс» у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Алеся Сівохіна выступіла разам з сябрам Рыгора Іванавіча, паэтам, бардам Алесем Камоцкім на шэрагу вечарын да юбілею народнага паэта. Яны выканалі рамансы на вершы Барадуліна падчас адкрыцця выставы «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма...» ў Дзяржаўным музеі-архіве літаратуры і мастацтва, на творчай сустрэчы ў гімназіі № 37 г. Мінска і ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры, дзе вершы Рыгора Барадуліна прагучалі ў выкананні і іншых удзельнікаў тэатра «Жывое слова».