Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

26 март 2018

Віншуем з паспяховай абаронай доктарскай дысертацыі!

Віншуем Юлію Юр'еўну і жадаем ёй далейшых поспехаў у навуковай і прафесійнай дзейнасці, здароўя і дабрабыту!

Даведка:

Захарына Юлія Юр'еўна ў 1999 г. з адзнакай скончыла БДПУ па спецыяльнасці «Сусветная і айчынная культура» са спецыялізацыяй «Фальклорнае мастацтва», атрымала акадэмічную ступень бакалаўра ў галіне культуралогіі. У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сучасная архітэктура Беларусі: праблема мастацкай выразнасці (1970-90-я гг.)» па спецыяльнасці «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура»; прысвоена вучоная ступень кандыдата мастацтвазнаўства. У 2002-2006 гг. вучылася ў дактарантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі (завочная форма). У маі 2006 г. прысуджана вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Мастацтва».

З верасня 1999 г. працуе ў БДПУ, з верасня 2009 г. – загадчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва. Пад яе кіраўніцтвам абаронена больш за 50 дыпломных работ, з іх – 5 атрымалі прызавыя месцы на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац. Кіруе магістрантамі, аспірантам, навуковай работай студэнтаў. З'яўляецца аўтарам больш за 230 публікацый.

У 2010 г. стала атрымальнікам стыпедыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2009 г. узнагароджана Ганаровай граматай БДПУ за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з 95-годдзем БДПУ; у 2014 г. – граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

К следующим новостям