Университет
28 декабрь 2022
Валанцёрская навагодняя акцыя «Цуды на Раство» ў пансіянаце для пажылых людзей «Забота и уход»
Падчас мерапрыемства народныя калектывы БДПУ паказалі літаратурна-музычную праграму «Цуд перад Калядамі», у якой былі задзейнічаны студэнты розных факультэтаў. Яны стварылі навагоднюю атмасферу і святочны настрой гледачам. Студэнты пераўвасобіліся ў традыцыйных калядных персанажаў, праспявалі народныя песні, павіншавалі святочнымі вершамі.
Разам з гледачамі ўдзельнікі праграмы ратавалі казу, танчылі з мядзведзем, знайшлі калядную зорку. Выступленне стала добрым навагоднім падарункам для супрацоўнікаў і жыхароў пансіяната «Забота и уход», а для народных калектываў галоўнай ўзнагародай сталі гарачыя апладысменты і шчырыя ўсмешкі гледачоў.