Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

30 апрель 2024

Вечар памяці «Танец праз усё жыццё»

У праграме вечара «рэеўцамі» розных гадоў былі выкананы лепшыя музычныя, вакальныя і харэаграфічныя нумары, якія трывала ўвайшлі не толькі ў скарбонку народнага калектыву, але і з’яўляюцца лепшымі ўзорамі гарадскога бытавога фальклору ХХ стагоддзя. Харэаграфічныя пастаноўкі ("Лянцей”, “Карапет”, “Матлёт”, “Яўрэйскі танец”, і інш.) – праца Людмілы Васілені. Музычныя аранжыроўкі выкананы кіраўніком ансамбля Віктарам Васіленем.

Публіка цёпла ўспрымала выступленнне ансамбля. За вечар яна не толькі пазнаёмілася з біяграфічнымі звесткамі з жыцця Людмілы (дзяцінства, юнацтва, гады навучання, праца ў БДПУ), але і даведалася пра яе захапленне танцам з малых гадоў, ўдзел у шэрагу харэаграфічных калектываў, і нарэшце, стварэнне “Рэя” сумесна з супругам В.Васіленем у 1996 годдзе. Балетмайстар, рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар-мастак эскізаў касцюмаў, майстар па іх пашыву… – далёка не поўны пералік усяго таго, чым займалася Людміла Яўгенаўна.

Вечар памяці яскрава дапоўнілі фота і відэаматэрыялы з сямейнага архіва Васіленяў і архіва “рэеўцаў”.

Фотогалерея

К следующим новостям