У праграме мерапрыемства – віншаванне рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука, ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў граматамі і ганаровымі граматамі БДПУ.
Далей праграму працягне святочны канцэрт, у якім возьмуць удзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўніверсітэта, а таксама госці і сябры alma mater. У іх ліку ансамбль сучаснай харэаграфіі «Натхненне» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, папулярныя беларускія спевакі – Ірына Відава і Тэа, які прадстаўляў Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2014», аранжыроўшчык і тэлевядучая Вольга Рыжыкава, салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч і Антон Заянчкоўскі.
Мерапрыемства пачнецца а 15 гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18 (актавая зала).
Запрашаюцца прафесарска-выкладчыцкі састаў, супрацоўнкі, аспіранты, магістранты і студэнты ўніверсітэта.