Новости События Общее

Vivat, Alma Mater!

21 лістапада 2017 года ў актавай зале ўніверсітэта адбылася святочная праграма «Vivat, Alma Mater!», прысвечаная Дню ўніверсітэта.

Пачалася яна з выступлення зводнага хора факультэта эстэтычнай адукацыі (дырыжор – Ларыса Мікалаеўна Ядлоўская), які выканаў мілагучную кампазіцыю «Радзіма мая дарагая».

Далей з галоўнай сцэны БДПУ да ўсіх прысутных звярнуўся рэктар універсітэта Аляксандр Іванавіч Жук. Ён павіншаваў супрацоўнікаў і студэнтаў з нагоды 103-годдзя ўніверсітэта, адзначыўшы, што апошні год быў яркім на падзеі і дасягненні.

− Знакавай падзеяй года стала прысуджэнне калектыву ўніверсітэта прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі. Кірунак гэтай дзейнасці пашыраецца і з’яўляецца візітнай карткай БДПУ, − адзначыў А.І. Жук.

Літаральна на мінулым тыдні па выніках гарадскога конкурсу ў намінацыі «Лепшы студэнцкі педагагічны атрад г. Мінска» перамогу атрымаў атрад «Ніка» факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій.

− Упершыню адбыўся набор ва ўніверсітэт выпускнікоў педагагічных класаў. Мы ўпарта ішлі да гэтага, і вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: 130 юнакоў і дзяўчат сталі ўзорнымі студэнтамі БДПУ. Наогул, такога якаснага набору абітурыентаў у нас яшчэ не было. На пяці спецыяльнасцях прахадныя балы склалі больш за 310, − падкрэсліў Аляксандр Іванавіч.

Пашыраецца міжнароднае супрацоўніцтва. Было падпісана больш за 25 дагавораў аб супрацоўніцтве, рэалізавана 9 праектаў па міжнароднай праграме Эразмус + і больш за 25 нашых выкладчыкаў прайшлі стажыроўку па праграме МОСТ у еўрапейскіх універсітэтах і інш.

− Адметным кірункам адукацыйнай дзейнасці БДПУ стала стварэнне на базе ўніверсітэта розных па профілі рэсурсных цэнтраў, − дадаў рэктар.

Гэта Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі (у красавіку ў Маскве на пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі краін-удзельніц СНД БДПУ прысвоены статус базавай арганізацыі СНД па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў у галіне інклюзіі і спецыяльнай адукацыі), Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі. На базе БДПУ таксама быў створаны каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця».

− Універсітэт аднаўляецца знешне: праводзяцца рамонты, паляпшаецца абсталяванне. Студэнтаў у корпусе на Скарыны, 13 вітае ўтульнае «Наша кафэ», якое мы адкрылі вясной, а з лета пачаў сваю работу фірменны магазін «Каларыт». На стадыёне БДПУ з восені можна займацца ў цёмны час, дзякуючы новым асвятляльным мачтам, якія мы там усталявалі, − рэзюмаваў Аляксандр Іванавіч. Рэктар выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто сваёй сумленнай працай стварае сучасную гісторыю БДПУ.

Падчас мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў. Былі адзначаны тыя, хто асабліва ярка праявіў сябе, вылучыўся на працягу года. Так, 32 супрацоўнікі і студэнты атрымалі граматы і ганаровыя граматы БДПУ. Чатыры чалавекі былі адзначаны ўзнагародамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі». 

Музычным падарункам для ўсіх стаў святочны канцэрт, у якім узялі ўдзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы БДПУ. Універсітэт віншавалі народны ансамбль народнай музыкі танца і песні «Рэй», танцавальныя калектывы «О2» і «Арт-Юніці», якія падрыхтавалі прэм’ерныя нумары, акардыяніст-віртуоз Уладзімір Федарук, магістрант з Кітайская Народнай Рэспублікі Фэн Есі, студэнтка-першакурсніца з Інстытута псіхалогіі Крысціна Камінская.

На свята завіталі госці і сябры alma mater. Сваёй энергетыкай зараджалі і дарылі добры настрой ансамбль сучаснай харэаграфіі «Натхненне» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (кіраўнік – Галіна Крапіўніцкая), а таксама папулярныя беларускія спевакі: выпускніца ўніверсітэта Ірына Відава, Тэа, які прадстаўляў Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2014», паэтка, аранжыроўшчык і тэлевядучая Вольга Рыжыкава, калектыў, створаны ва ўніверсітэце, а зараз папулярная беларуская група «Бай-Сіці», салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч і Антон Заянчкоўскі.

Віншуем!

Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» узнагароджана загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Яўгенаўна Камароўская. За шматгадовую плённую працу, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, узорнае выкананне працоўных абавязкаў Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій,  кандыдат педагагічных навук, дацэнт Вера Васільеўна Мартынава. За шматгадовую эфектыўную працу па арганізацыі работы па павышэнні кваліфікацыі педагагічных кадраў Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дэкан факультэта ўпраўлення і прафесійнага развіцця педагогаў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Вольга Валер’еўна Клязовіч. За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Святлана Міхайлаўна Кабачэўская.

За шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта Ганаровай граматай БДПУ ўзнагароджаны:

  • загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Мікалаеўна Гоўзіч;
  • загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Аляксандр Аляксандравіч Корзюк;
  • дацэнт кафедры методык дашкольнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук Алена Анатольеўна Рублеўская;
  • старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віялета Уладзіміраўна Юдзіна.

За шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта Граматай БДПУ ўзнагароджаны дацэнт  кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва,  кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Валер’еўна Бычкова.

За шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта аб’яўлена Падзяка выкладчыку кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій  Алене Уладзіміраўне Паршонак.

За шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі і ў сувязі з Днём універсітэта Ганаровай граматай БДПУ ўзнагароджаны:

  • начальнік студэнцкага гарадка Леанід Сяргеевіч Пепік;
  • метадыст інфармацыйна-аналітычнага аддзела Антаніна Васільеўна Баранава;
  • лабарант вучэбна-метадычнага аддзела Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Андрэй Юр’евіч Бойка;
  • кантралёр-касір 5 разраду гандлёвага комплексу БДПУ Лідзія Мікалаеўна Грачышка;
  • лабарант 1 кваліфікацыйнай катэгорыі кафедры прыродазнаўчых дысцыплін Вольга Іванаўна Дубоўская;
  • пашпартыст інтэрната № 6 Таццяна Мікалаеўна Еўдакімчык;
  • загадчык склада вучэбна-выдавецкага цэнтра Наталля Аляксандраўна Стэсік;
  • вядучы бібліятэкар Таццяна Дзмітрыеўна Стахно;
  • харэограф цэнтра студэнцкай творчасці Таццяна Мікалаеўна Усціновіч;
  • кіраўнік практыкі вучэбна-метадычнага ўпраўлення Таццяна Анатольўена Янкавец.

За плённую працу ў сістэме адукацыі і ў сувязі з Днём універсітэта  Граматай БДПУ ўзнагароджаны:

  • спецыяліст упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Валерыя Валер’еўна Андрэева;
  • бухгалтар другой кваліфікацыйнай катэгорыі цэнтра бухгалтарскага ўліку і фінансавага забеспячэння Алена Іванаўна Рулькевіч;
  • загадчык аграбіястанцыі «Зялёнае» Уладзімір Мікалаевіч Шэўчык.

За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, працавітасць, высокую выканаўчасць і ў сувязі з Днём універсітэта Граматай БДПУ ўзнагароджаны слесар-сантэхнік 6 разраду службы галоўнага механіка Дзмітрый Міхайлавіч Янушкевіч.

За шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выхаванне сына  ўзнагароджана Ганаровай граматай БДПУ супрацоўнік адміністрацыйна-гаспадарчай службы Ірына Станіславаўна Цітова. Ірына Станіславаўна за час працы ў БДПУ праявіла сябе не толькі як адказны супрацоўнік, але і як шчыры і сардэчны чалавек. Не дзіўна, што яна выгадавала такога ж добрага, чулага і смелага сына. 15-гадовы Віталь здзейсніў мужны ўчынак: выратаваў 9-гадовага хлопчыка, што тануў у Свіслачы напрыканцы кастрычніка гэтага года.

Граматай БДПУ за выдатныя поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з Днём універсітэта ўзнагароджаны:

  • студэнтка 4 курса факультэта пачатковай адукацыі Алена Вітальеўна Бурнос;
  • студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Уладзіслава Юр’еўна Герасімовіч;  
  • студэнтка 3 курса гістарычнага факультэта  Вікторыя Ігараўна Гец;
  • студэнтка 3 курса факультэта прыродазнаўства Дар’я  Сяргееўна Данільчык;
  • студэнтка 4 курса факультэта дашкольнай адукацыі Анастасія Уладзіміраўна Ляшчун;
  • студэнтка 2 курса факультэта эстэтычнай адукацыі Елізавета Сямёнаўна Жукава;
  • студэнтка 4 курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі Аліна Аляксандраўна Лісоўская;
  • студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання Раман Вячаслававіч Малуха;
  • студэнтка 4 курса фізіка-матэматычнага факультэта Любоў Юр’еўна Меснік;
  • магістрант першага года навучання кафедры беларускай літаратуры і культуры Марыя Сяргееўна Рак;
  • студэнт 3 курса Інстытута псіхалогіі Мацвей Сяргеевіч Фамічоў. 
Расскажи друзьям: Vivat, Alma Mater!

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.bydfrbspu@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by