Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

27 апрель 2017

Выступленне калектываў БДПУ да 40-годдзя Маскоўскага раёна

Свае лепшыя інструментальныя, вакальныя і харэаграфічныя творы прэзентавалі публіцы народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца” (кіраўнік – А.М.Шугаеў, хармайстар - Л.М.Красна) і народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні “Рэй” (кіраўнікі – Людміла і Віктар Васілені).

- У суботні дзень сапраўдным беларускім падарункам стала канцэртная праграма народных калектываў БДПУ – калектываў з багатай гісторыяй і яркім творчым шляхам, удзельнікаў мерапрыемстваў рознага ўзроўню на працягу ўсіх гадоў існаваня (у мінулым годзе “Ярыца” адзначыла сваё 25-годдзе, а “Рэй” – 20-годдзе). Калектывы, якія маюць высокі мастацкі ўзровень выканання, пра што сведчыць найменне “народны”, якое яны паспяхова пацвердзілі вясной 2017 года ў межах Мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці “Сузор’е”, - адзначыла начальнік цэнтра студэнцкай творчасці БДПУ Алена Віктараўна Жураўская.

Па словах А.В. Жураўскай, творчы імпэт, своеасаблівая энергетыка, пераемнасць традыцый, трывалы ўзровень прафесіяналізму робяць калектывы прывабнымі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Ансамблі запрашаюць, чакаюць сустрэчы з яго ўдзельнікамі. Шчыра спадзяёмся, што сёлета яны таксама адправяцца на чарговыя гастролі, каб паказаць свету беларускую народную музычна-песенна-харэграфічную спадчыну, свой талент і самабытнасць, што, у сваю чаргу, трывала паўплывае на ўмацаванне статусу БДПУ як культурнага цэнтра і творчай установы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Даведкава

У красавіку 2017 года Маскоўскі раён г. Мінска адзачае сваё 40-годдзе са дня стварэння. Юбілею прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, якія пройдуць на розных пляцоўках раёна.

Фотогалерея

К следующим новостям