Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

5 апрель 2021

Юбілейны канцэрт народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца – 30 год»

Падчас канцэрту народны ансамбль «Ярыца» атрымаў узнагароды:

  • Ганаровую грамату БДПУ – за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічых кадраў, актыўную творчую дзейнасць – дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі, кіраўнік калектыву Аляксандр Міхайлавіч Шугаеў;
  • Ганаровую грамату БДПУ – за асабісты ўклад у развіццё творчасці і ў сувязі з 30-годдзем народнага ансамбля «Ярыца» – хармайстар цэнтра студэнцкай творчасці Красна Ларыса Мікалаеўна;
  • Падзяку рэктара – за актыўны ўдзел у творчым жыцці БДПУ, а таксама ў сувязі з 30-гадовым юбілеем калектыву народному ансамблю беларускай музыкі і песні «Ярыца»;
  • Падзяку кіраўніцтва БДПУ – удзельнікам калектыву за актыўны ўдзел у культурным жыцці БДПУ ў складзе народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца» – канцэртмайстару Аляксею Мікалаевічу Юнусаву, Алёне Дубінскай, Настассі Канішчавай, Даніілу Кулікоўскіх, Ганне Міхайлоўскай, Алене Рашэтнікавай.

У 1990 годзе Віктар Раманцоў і Ірына Сінкевіч на кафедры народных інструментаў, тады музычна-педагагічнага факультэта БДПУ, стварылі фальклорны ансамбль і далі яму назву «Ярыца». У розныя гады ансамблем кіравалі Аляксандр Макаўчык, Сяргей Малібожка. Сапраўдным талісманам калектыву з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дацэнт Мікалай Сірата – стваральнік большасці музычнага рэпертуару ансамбля

З верасня 2012 года мастацкім кіраўніком калектыву з’яўляецца лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, дацэнт Аляксандр Шугаеў. Шмат таленту і творчай энергіі аддае калектыву яго хармайстар – Ларыса Красна.

Фотогалерея

К следующим новостям