Университет
15 май 2021
Юбілейны канцэрт народнага ансамбля народнай музыкі, танца і песні «Рэй»
Віншаваць юбіляраў завіталі дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі С.М. Кабачэўская і начальнік цэнтра студэнцкай творчасці А.В. Жураўская.
Калектыву ўручылі падзяку рэктара за актыўны ўдзел у культурным жыцці ўніверсітэта і ў сувязі з 25-годдзем творчай дзейнасці. А таксама 17 падзяк лепшым удзельнікам народнага ансамбля, які зрабілі асабісты ўнёсак у развіццё «Рэя».
Канцэрт складаўся з 18 нумароў – лепшыя харэаграфічныя, вакальныя і інструментальныя пастаноўкі. Не абыйшлося без сюрпрызаў: сучасных рэеўцаў былыя ўдзельнікі павіншавалі спецыяльна напісанымі прыпеўкамі пра калектыў і жыццё ў ім.
Жадаем калектыву поспехаў, арыгінальных нумароў і доўгіх гадоў творчай дзейнасці!
Фотогалерея
1 / 8
Всего 8 фото