Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

24 сентябрь 2019

Запрашаем на «Гарбузовы фэст»!

Праграма сёлетняга фестывалю абяцае быць насычанай. Адзінаццаць студэнцкіх каманд 9 факультэтаў і 2 інстытутаў возьмуць удзел у гульнях і конкурсах спартыўнай накіраванасці пад агульнай назвай «Гарбузовыя забаўкі» (на званне самай спартыўнай прэтэндуе і каманда рэктарата). Будзе вызначана каманда з лепшай кулінарнай стравай з гарбуза і іншай гародніны і садавіны падчас конкурсу «Восеньскія прысмакі». На выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Восеньскія дзівосы» будзе выбраны лепшы з прадстаўленых вырабаў, а ў конкурсе «Чароўная красуня» – прыгажуня з дзяўчат-першакурсніц. Па выніках прэзентацыі «Восень каляровая» журы аб’явіць самы цікавы творчы нумар, а па выніках узважвання – самы важкі гарбуз. Па суме балаў за ўсе конкурсныя заданні і іспыты будуць вызначаны пераможцы і прызёры «Гарбузовага фэсту».

Падчас фестывалю ўсе жадаючыя змогуць паназіраць за прыгатаваннем розных нацыянальных беларускіх і замежных страў і пачаставаць іх, на «дармарцы» абмяняцца сезоннай прадукцыяй. І, безумоўна, усіх чакае пачастунак ад рэктарата – смачная каша з гарбузом.

На працягу ўсяго фестывалю будуць функцыянаваць пляцоўкі рэсурснага цэнтра «Green office», псіхалагічнай гасцёўні «Таямніцы душы». Таксама будуць працаваць спартыўная пляцоўка «Дужы, спрытны, трапны» і пляцоўка «Надзвычай незвычайна», дзе ставяцца эксперементы, інтэрактыўныя майстэрні па маляванні  і дэкаратыўна-прыкладным мастацте. Завершыцца «Гарбузовы фэст» цырымоніяй узнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў свята.

Фестываль пачнецца а 11 гадзіне па адрасе: п. Зялёнае, Мінскі раён (аграбіястанцыя «Зялёнае», вучэбны корпус № 10). З праграмай можна азнаёміцца тут.

Тег video не поддерживается вашим браузером.

К следующим новостям