Университет
19 июнь 2017
«Жывое слова» на прэзентацыі паэтычнага зборніка
Больш вядомы як выканаўца аўтарскай песнi, А. Камоцкі выпусцiў не адну кнiгу паэзii. Займаецца ён і перакладчыцкай дзейнасцю.
Так, на прэзентацыі зборніка «Забірай маё лета» А. Сiвохiна выканала дзве песнi, якiя на беларускую мову пераклаў менавіта А. Камоцкi. Разам з капэлай музыкі Алеся Лася – некалькі песень 1930-х гг.
У рэпертуары «жываслоўцаў» шмат песень, якія напісаў А. Камоцкі. Студэнты іх палюбілі і з ахвотай выконваюць сольна і хорам на шматлікіх канцэртных пляцоўках.
– З Алесем Камоцкім нас яднае даўняе сяброўства. Вядомы паэт і бард – заўсёдны госць нашых спектакляў у БДПУ. Ён аддае перавагу больш сур’ёзным і глыбокім літаратурным рэчам у нашым выкананні, а мы спадзяемся, што хоць трошачкі натхняем яго сваёй творчасцю на новыя паэтычныя і музычныя здзяйсненні, – адзначыла А. Сівохіна.