Новости События Общее

«Жывое слова» - сапраўды народнае!

23 сакавіка 2017 года народны літаратурны тэатр “Жывое слова” пацвердзіў ганаровае найменне “народны калектыў”.

У межах Мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці «Сузор'е» 2016-2017 гг. тэатрам “Жывое слова” быў паказаны спектакль “Дудар”. Гэты твор сцэнічнага мастацтва ўяўляе сабой дакументальную фантазію, заснаваную на гістарычных фактах з культурнага жыцця беларусаў пачатку ХХ ст., успамінах, публіцыстыцы і мастацкіх творах Сяргея Палуяна, алюзіях і рэмінісцэнцыях Вацлава Ластоўскага, Франца Кафкі, Хорхе Луіса Борхеса.

Прэм’ера спектакля “Дудар” адбылася 5 лістапада 2016 года і была прымеркавана да 50-годдзя творчай дзейнасці калектыву.

Усе члены журы (дацэнт кафедры тэатральнагай творчасці факультэта традыцыйнай бларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ А.М. Акулёнак; дацэнт кафедры рэжысуры абрадаў і святаў БДУКМ, рэжысёр-пастаноўшчык А.Я.Камінскі; сцэнограф, мастак, рэстаўратар, дызайнер, член саюза архітэктараў Д.М. Мохаў і інш.) адзінагалосна выказаліся, што тэатр “Жывое слова” годна пацвердзіў найменне “народны”. Яны адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, якія займаюцца тэатральнай дзейнасцю непрафесійна, але дасягнулі значных поспехаў у валоданні голасам і беларускай мовай, да якой цягнуцца і шчыра паважаюць. Прычынай таму былі названыя цудоўныя традыцыі “Жывога слова” яшчэ з часоў работы ў тэатры Андрэя Андрэевіча Каляды, пры якім калектыў упершыню атрымаў найменне (адбылося гэта 40 гадоў таму – у 1977 годзе). Пасля прагляду спектакля “Дудар” было адзначана вялікае значэнне работы над нацыянальным матэрылам, чаго не хапае сёння нават прафесійным тэатрам. Журы падкрэсліла для сябе арыгінальныя рэжысёрскія хады ў спектаклі і самастойнасць кіраўнікоў тэатра Алесі Сівохінай і Алеся Мойскага ў рабоце над сцэнарыем. Са слоў прафесіяналаў у сваёй справе, такі стыль яны з задавальненнем паставілі б і са сваімі студэнтамі-акцёрамі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

- Арыгінальны сінтэз драматычнага тэатра з тэатрам лялек і цяней у спектаклі “Дудар” дазваляе разлічваць на ўзнагароды як на фестывале “Сузор’е”, так і на іншых конкурсах і тэатральных форумах, - адзначыла камісія.

Нагадаем, што канчатковыя вынікі прагляду народных і ўзорных тэатральных калектываў у межах Мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці “Сузор'е” будуць вядомыя на прыканцы красавіка бягучага года.

 

 

Чытайце таксама:

Слова жывое – вечна маладое

 

 

Расскажи друзьям: «Жывое слова» - сапраўды народнае!

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by