Профком студентов БГПУ
| Контактывул. Савецкая, 18, каб. 86, 87 220118, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь 8 (017) 311-21-16 Графік работы: Панядзелак-чацвер 8.30-17.30 | ||||
Дзейнасць арганізацыі
Калі ты сапраўдны студэнт - значыць, ты сябра студэнцкага прафсаюза!
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ – гэта:
абарона сацыяльна-эканамічных правоў студэнцтва;
юрыдычна-прававая падтрымка;
студэнцкае прадстаўніцтва ў перамовах з адміністрацыяй ВНУ па ўсіх пытаннях арганізацыі вучэбнай дзейнасці;
бясплатная кансультацыя па юрыдычных і сацыяльна-прававых пытаннях;
ахова працы і здароўя, грамадскі кантроль умоў вучобы і побыту, арганізацыя харчавання і медыцынскага абслугоўвання;
прафсаюзная вучоба па ўсіх пытаннях арганізацыі вучэбнага працэсу і забеспячэння правоў студэнтаў і выпускнікоў;
праца з асобнымі сацыяльнымі катэгорыямі студэнтаў (сіроты, інваліды, сямейныя студэнты і інш.);
арганізацыя адпачынку і аздараўлення студэнцтва;
фінансаванне студэнцкіх праграм іпраектаў;
аказанне матэрыяльнай дапамогі;
сумеснае с рэктаратам і дэканатамі вырашэнне жыллёва-бытавых пытанняў.