Новости События Общее

Богданович
Иван Иванович

Кафедра всеобщей истории и методики преподавания истории | Исторический
Блог преподавателя МГЛУ

О преподавателе

Нарадзіўся ў 1950г. ў весцы Велеўшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. У 1971г. пасля службы ў Савецкай Арміі паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне МДПІ імя А.М.Горкага. У 1972-1977гг. – студэнт гістарычнага факультэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта(1977-1983гг.) – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Забалоцкай СШ Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1979-1982гг. – аспірант кафедры гісторыі БССР МДПІ імя А.М. Горкага. Пасля аспірантуры – асістэнт кафедры гісторыі БССР. У 1983г. у Маскве абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 13.00.02 - методыка выкладання гісторыі “Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні ў курсе гісторыі 10 класа знешняй палітыкі СССР і міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны(1945 – 1982гг.)”. З 1987г. і па цяперашні час дацэнт. У 1989-1991гг. – намеснік дэкана гістарычнага факультэта. У 1992 – 2008гг. – загадчык створанай у 1992г. кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі абаронены першыя ў Беларусі кандыдацкія дысертацыі па тэорыі і методыцы навучання і выхавання гісторыі (Паноў С.В., Гінчук В.В., Корзюк А.А.). З 1996 па 2008 год – вучоны сакратар савета па абароне дысертацый пры БДПУ імя М. Танка., член рэдкалегій навукова-метадычных часопісаў, навукова-метадычнага савета БДПУ. За добрасумленную працу ўзнагораджаны шматлікімі граматамі, у тым ліку Ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР і БДПУ. Навуковыя інтарэсы – арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання гісторыі, рэалізацыя дзейнаснага кампанента гістарычнай адукацыі і кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні гісторыі, станаўленне нацыянальнай сістэмы гістарычнай адукацыі ў Беларусі. Па гэтай праблематыцы надрукавана больш за 120 публікацый, у тым ліку каля 20 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў, настаўнікаў і школьнікаў.

Последние публикации

Ссылка на публикации в репозитории БГПУ

13-06-2017 Ссылка на публикации в репозитории БГПУ
Ссылка на публикации в репозитории БГПУ
публикации в репозитории БГПУ
подробнее

Профиль в Google Академии

27-09-2018 Профиль в Google Академии
Профиль в Google Академии
Профиль в Google Академии
подробнее