Нарадзілася ў г. Жодзіна Мінскай вобл.
У 1997 г. закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”. У 1998 г. – магістратуру БДПУ па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”.
З 1998 г. працуе ў БДПУ спачатку на пасадзе педагога-стажора, затым на пасадах выкладчыка, дацэнта (з 2010). Чытае курсы лекцый па “Гісторыі беларускай літаратуры”, “Літаратурнай крытыцы”, “Тэксталогіі”, “Рыторыцы”. Распрацавала тыпавую вучэбную праграму па “Рыторыцы” для філалагічных (беларускіх) спецыяльнасцяў педагагічных ВНУ.
У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную даследаванню светапоглядных, этычных, эстэтычных арыенціраў А. Пысіна, іх увасаблення на ўзроўні канцэпцыі чалавека і свету ў лірыцы паэта. Аўтар звыш 30 навуковых публікацый.
Навуковыя інтарэсы: беларуская лірыка другой паловы ХХ стагоддзя, прасторава-часавая арганізацыя мастацкага свету.

RSS





















