Нарадзіўся 22.09.1977 г. у г. Мінску ў сям’і служачых. У 1999 г. закончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Гісторыя і замежная мова”, у 2003 г. – аспірантуру па спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)”. Працаваў настаўнікам гісторыі і замежнай мовы, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 11 г. Мінска (1994–2008). З 2008 г. працуе ў БДПУ на пасадзе выкладчыка, з 2009 г. – загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі. У 2009 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Фарміраванне ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу вучняў у працэсе вывучэння гісторыі Беларусі ў 7–8 класах”. У 2012 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Педагогіка”. З 2015 г. - загадчык кафедры сусветнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі. Аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку 2 калектыўных манаграфій, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ўстаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Вядучы метадычных рубрык ў часопісе “Гісторыя і грамадазнаўства”, член рэдакцыйнай рады “Беларускага гістарычнага часопіса”. Лаўрэат прэмій Мінгарвыканкама (2001) і Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў “За асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі (2005)”. Член прафкама работнікаў БДПУ. Узнагароджаны Ганаровай граматай Мінгарвыканкама, Ганаровай граматай ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, граматамі БДПУ.
Навуковыя інтарэсы: вучэбна-пазнавальная дзейнасць вучняў на ўроках гісторыі, навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па гісторыі ў сярэдняй школе.

RSS





















