Новости События Общее

Косякова
Дарья Олеговна

Кафедра всеобщей истории и методики преподавания истории | Исторический
Блог преподавателя МГЛУ

О преподавателе

Нарадзілася 18 ліпеня 1992 г. у Мінску. У 2014 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”. У 2020 г. атрымала ступень магістра гістарычных навук.

З 2013 г. працуе настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 34 г. Мінска.” Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. З’яўлялася пераможцам раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі” 2017 г. у намінацыі “Настаўнік”, дыплом III ступені на гарадскім этапе.

Праводзіць адкрытыя ўрокі і майстар-класы па гісторыі і грамадазнаўству для настаўнікаў-слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі і іншых адукацыйных устаноў. Член рэспубліканскай творчай группы настаўнікаў гісторыі пры АПА.

У 2016 г. атрымала грант Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама на рэалізацыю інавацыйнага адукацыйнага праекта на тэму “Выкарыстанне сучасных прыемаў і метадаў навучання для фарміравання прадметных каметэнцый вучняў 5-6 класаў у працэсе вывучэння сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі”. Актыўны ўдзельнік міжнародных адукацыйных праектаў па вывучэнні гісторыі ХХ ст. у Беларусі, Германіі, Швецыі, Польшчы, Ізраілі, Украіне, Расіі і інш. З’яўляецца аўтарам шэрагу навукова-метадычных публікацый і дапаможнікаў для вучняў сярэдняй школы і настаўнікаў гісторыі з грыфам Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Неаднаразова выступала з майстар-класамі і прэзентацыямі інавацыйнага педагагічнага вопыту перад студэнтамі гістарычнага факультэта БДПУ, ажыццяўляла кіраўніцтвы вучэбнай і вытворчай практыкай студэнтаў 2–4 курсаў. З 2018 г. – выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі БДПУ ім. М.Танка.

Навуковыя інтарэсы: рэалізацыя кампетэнтнастнага падыходу ў гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі, медыяадукацыя ў сярэдняй школе, вусная гісторыя, гісторыя Халакосту.

Последние публикации

Профиль в Академии Google

15-10-2018 Профиль в Академии Google
Профиль в Академии Google
Академия Google
подробнее

Публикации в репозитории БГПУ

15-10-2018 Публикации
Публикации в репозитории БГПУ
статьи
подробнее