Нарадзіўся ў в. Волма Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А.М. Горкага па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура” (1972). З 1972 па 1977 гг. працаваў настаўнікам на Чэрвеньшчыне. Закончыў аспірантуру пры МДПІ (1980). Кандыдацкая дысертацыя (1983) прысвечана праблеме маральна-эстэтычнага выхавання вучняў на ўроках беларускай літаратуры. З 1980 г. працуе ў БДПУ на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры. З 1991 па 2008 г. – дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры.
Мае каля 80 апублікаваных навуковых і навукова-метадычных прац. Аўтар вучэбных і метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў, шэрагу артыкулаў у часопісе “Роднае слова”. Суаўтар кнігі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка: гісторыя і сучаснасць (1922 – 2002)”. Кіраўнік і распацоўшчык Адукацыйнага стандарта па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”.
Арганізатар двух міжнародных кангрэсаў “Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя” (1998, 2000) і некалькіх міжнародных канферэнцый “Танкаўскія чытанні”.
Узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РБ, шматлікімі граматамі БДПУ.
Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання беларускай літаратуры, літаратурнае краязнаўства, тэорыя літаратуры.

RSS





















