Нарадзілася ў г. Мінску ў сям’і служачых.
У 1995 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філолаг, выкладчык беларускай мовы і літаратуры».
З 1996 г. працуе ў БДПУ спачатку на пасадзе асістэнта, затым на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, намесніка дэкана філалагічнага факультэта па выхаваўчай рабоце.
Выкладае наступныя дысцыпліны: «Методыка выкладання беларускай літаратуры», «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–XVІІІ стагоддзяў», «Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя», «Дзіцячая літаратура».
Працуе над дысертацыйным даследаваннем «Нацыянальны свет беларуса ў сучаснай прозе (В. Карамазаў, А. Кудравец, А. Жук)».
Прымае ўдзел у «Зорным паходзе» (2009, 2012–2016 гг.), з’яўляецца кіраўніком педагагічнага атрада «Шыпшына».
Навуковыя інтарэсы: беларускае літаратуразнаўства і крытыка, методыка выкладання беларускай літаратуры.

RSS





















