Новости События Общее

Тарасава
Тамара Мікалаеўна

Кафедра белорусской литературы и культуры | Филологический
Блог преподавателя МГЛУ

О преподавателе

Нарадзілася 16.10.1955 г. у г. Жабінка Брэсцкай вобласці ў сям'і сялян.

У 1978 г. закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці “Французская і англійская мовы”. З 1981 г. па 1984 г. вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1986 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1993 г. працуе ў БДПУ на пасадзе дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры, выкладае дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры”, “Гісторыя беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай”, “Сусветны літаратурны працэс”. Кіруе навукова-даследчай работай студэнтаў і аспірантаў, ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва педагагічнай практыкай студэнтаў. У 2013 г. абараніла доктарскую дысертацыю “Беларуская проза ХХ стагоддзя ў еўрапейскім літаратурным кантэксце: экзістэнцыялізацыя духоўнага свету героя”, актыўна выступае з публікацыямі ў айчынным і замежным друку (Літва, Польшча), удзельнічае ў распрацоўцы навуковых тэм кафедры “Актуальныя праблемы вывучэння і выкладання беларускай літаратуры на сучасным этапе” (2001–2005 гг.), “Тыпалогія літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сістэме новых педагагічных тэхналогій” (2006–2010 гг.), “Беларуская і сусветная літаратуры ў сістэме міжкультурных камунікацый” (2011–2015 гг.), удзельнічае ў распрацоўцы тэм “Параўнальнае вывучэнне літаратуры: інтэрдысцыплінарны падыход” па Дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў (2006–2010 гг.) і “Параўнальнае вывучэнне літаратур свету: беларускі кантэкст” па Дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў (2011–2015 гг.). Аўтар звыш 100 публікацый.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай і заходнееўрапейскай літаратур, кампаратывістыка.

Публикаций не найдено