Новости События Общее

Заяц
Наталля Віктараўна

Кафедра белорусской литературы и культуры | Филологический
Блог преподавателя МГЛУ

О преподавателе

У 2000 г. закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Дзіцячая і юнацкая журналістыка”. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе. З 2001 па 2004 г. праходзіла навучанне ў аспірантуры БДПУ. У 2006 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю на тэму “Творчасць Васіля Зуёнка: узаемадзеянне лірычнага і эпічнага”. З’яўляецца аўтарам больш чым 90 навуковых прац. Са снежня 2004 г. працуе на кафедры беларускай літаратуры (цяпер – беларускай і замежнай літаратуры) на пасадзе выкладчыка, а з лістапада 2006 г. – дацэнта. З 2011 г. – навуковы кіраўнік СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”. З 2015 г. – намеснік дэкана па навуковай рабоце. Уваходзіла ў склад аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных навуковых канферэнцый “Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць” (2011), “Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці” (2012), “Танкаўскія чытанні” (2010; 2012; 2014). Арганізавала і правяла міжнародныя навуковыя канферэнцыі "Танкаўскія чытанні" (2016, 2018), "Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурная камунікацыя" (2017, 2018, 2019), рэспубліканскую канферэнцыю студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія ў работах маладых вучоных” (2014; 2015) і інш.

Последние публикации

Рэпазiторый БДПУ. Спасылка на публiкацыi

31-03-2020 Публикации
Спасылка на мае публікацыі ў рэпазіторыі БДПУ.
публікацыі
подробнее

Навуковыя артыкулы студэнтау

31-03-2020 Публикации
Навуковыя артыкулы студэнтаў, напісаныя пад маім кіраўніцтвам.
публікацыі
подробнее