Сучасная беларуская мова
31-08-2017
Дыстанцыйныя курсы
Вучэбная дысцыпліна «Сучасная беларуская мова» абапiраецца на праграмы па беларускай мове для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і скіравана на ўдасканаленне моўнай і маўленчай кампетэнцый, на далучэнне студэнтаў да багаццяў нацыянальнай культуры, на фарміраванне камунікатыўна развітай асобы, здольнай наладжваць зносіны на роднай мове ва ўсіх сферах, у тым ліку і ў прафесійнай дзейнасці, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш. Вывучэнне вучэбнай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” дазваляе закласці асновы для засваення ведаў і фарміравання ўменняў і навыкаў па вучэбнай дысцыпліне “Сучасная руская мова з асновамі мовазнаўства”.
спецыяльная лексіка
беларуская мова
дыстанцыйны курс
подробнее