Новости События Общее

Упражнения для совершенствования навыка чтения

16-04-2020 Консультации
Прапануюцца практыкаванні, накіраваныя на ўдасканаленне правільнасці, бегласці, свядомасці чытання вучняў

Практыкаванні, накіраваныя на ўдасканаленне навыку чытання вучняў

  1.  “Скразная літара”: вучні чытаюць словы, знаходзяць літару, якая ёсць у кожным са слоў слупка, – так званую “скразную” літару. У якасці дадатковага можа быць прапанавана заданне скласці сказы (ці апавяданні), у якіх злучыць па сэнсе як мага болей слоў слупка. Напрыклад: Зімой дзеці не забываліся пакарміць птушак. Птушкі любілі пакаштаваць насенне сланечніку, падзяўбсці хлебных крошак. Вясной для птушак дзеці змайстравалі шпакоўню. Птушкі абавязкова падзякуюць сваім сябрам цудоўнымі спевамі.

   Лясок

каласок

    вясёлка

    насенне

    пасябрава′ць

 Птушкі

   шпакоўня

      пакарміць

падзя′каваць

      пакаштава′ць

    Рэчка

парэчка

дзяўчынка

хлопчык

     пачасту′нак

Праца

суніца

сініца

куніца

вучы′цца

 

Лейка

крэйда

сойка

чайка

ма′йстар

лайда′к

войска

жале′йка

шайба

  Норка

   зорка

   карабель

   кароль

    крот

 агарод

агурок

  горад

   гарбуз

Рукзак

  бурак

   гусак

пінжак

    смак

клубок

збанок

баравік

махавік

   Заяц

 ранец

 палец

 пала′ц

 месяц

  пе′рац

хлопец

відэлец

уме′лец

 

Ордэн

         опера

     стол

      боты

  чарот

вядро

Кот

      соль

     росы

   кропка

 мароз

бяроза

    ліст

верасень

    кастрычнік

     лістапад

     восень

     вясна

Сын

        серп

        серада′

         лісіца

            салома

        часопіс

 

 Чай

    але′й

      край

    ручай

   музей

   герой

юбілей

трамвай

Рэха

    вуха

    муха

    арэх

         хустка

         хуткасць

         хвілінка

         хараство′

Леў

воўк

шоўк

праўда

коўдра

жораў

ластаўка

жаўранак

Сыр

            вы′рай

     машына

  чарніцы

журавіны

    маліны

     суніцы

 брусніцы

  1. Чытанне слоў на адну літару”. Заданне прапануецца вучням для удасканалення навыку чытання, узбагачэння слоўніка вучняў, развіцця мыслення і вуснага маўлення. Загадзя настаўнік (ці настаўнік разам з вучнямі) падбірае даступныя ўзросту дзяцей словы на пэўную літару, запісвае іх у слупок на дошцы ці спецыяльных картках, словы пазначаюцца знакам націску. Гэта могуць быць словы вывучаных часцін мовы (назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы). Пры выкананні задання лексічнае значэнне новых незразумелых слоў тлумачыцца. Настаўнік запрашае вучняў дапоўніць пералік слоў яшчэ некалькімі словамі, заахвочвае да самастойнага складання падобных заданняў. Са слоў могуць складацца звязныя тэксты і падбірацца загалоўкі да іх.

Далей прапануюцца прыклады слоў рознай ступені складанасці.

Абру′с

адзенне

алфаві′т

абарона

абавя′зак

абагульне′нне

Бор

брат

ба′йка

бульба

беларус

бусля′нка

Волат

вясна

вучань

вясёлка

воблака

ве′расень

Гай

гром

гняздо

гарбу′з

галінка

гасці′ннасць

 

Дабро

дрэва

дождж

доктар

дупло

дабрадзе′й

Джаз

джэм

джа′ла

джынсы

джэмпер

джэйра′н

Дзік

дзіва

дзіця′

дзённік

дзядуля

дзяржа′ва

Е′жа

е′сці

е′гер

елка

елачка

ельнік

 

Жарт

жніво′

жораў

жы′вапіс

жураве′ль

жураві′ны

Зіма

зямля

зе′рне

земляро′б

заня′так

збожжа

Імя′

імгла′

і′ндэкс

іглі′ца

імяні′ны

ільдзі′нка

кола

колас

колер

корань

кураня′

кураня′ты

 

Ліса

лю′ты

лі′пень

лесвіца

ла′стаўка

лістапа′д

леснічоўка

Мех

млын

мука′

музыка

млына′р

мурашка

мядзведзь

Непасе′да

непасе′длівы

непатрэбны

непаўторны непаслухмя′ны

неперамо′жны

непадрыхтава′ны

Пара

пара′да

пара′дак

паравоз

паразважа′ць

пара′давацца

параз’язджа′цца

 

Рак

ракета

рабіна

рабінка

радасць

ра′давацца

Сын

сынок

суніцы

сінічка

сонейка

сяброўка

Тэатр

тэатра′л

тэатра′льны

тэатразна′ўчы

тэатраліза′цыя

тэатралізава′ны

Урок

увага

узгорак

уме′льства

удзя′чнасць

узаемадапамо′га

 

Фея

фарба

фу′тра

фіялка

фасоля

футбол

фабрыка

фарту′х

Ход

хлеб

хата

хвіліна

хакеіст

характар

хараство′

хлебаро′б

Цуд

цвік

цырк

цацка

цукар

цыбуля

цукерка

цыркуль

Час

чмель

чабор

чарот

ча′пля

чараві′к

чарніцы

чарадзей

 

Шар

шпак

школа

шапка

шышка

школьнік шпакоўня шкарпэ′ткі

Экіпа′ж

этыке′т

эне′ргія

эмоцыі

экалогія

экспана′т

эстафе′та

Ю′нга

юна′к

юна′т

юбіле′й

юбіляр

ювелір

юна′цтва

Яблык

ягада

ягаднік

ячме′нь

ярына′

я′касць

ядло′вец

  1. “Вершы для ўважлівых”. З мэтай развіцця творчага падыходу да слова і яго значэння, развіцця вобразнага мыслення мэтазгодна выкарыстоўваць і вершаваныя літаратурныя творы. Вучні павінны заўважыць, што кожны радок верша пачынаецца з адной і той жа літары.

Антось

Атрос

Апошні

Абрыкос

А пасля

Абрыкос

Алёне

Аднёс.

У. Мацвеенка

 

У шыкоўнай

Шпакоўні

Шчабечуць

Штодня,

Шустры

Шпак са

Шпачыхаю і

Шпачаня.

У. Мацвеенка

Доўгі

Дзень

Дагарэў,

Дудар

Дзесьці

Дудзеў.

Дзіўны

Дудаччын спеў

Да душы

Даляцеў. У. Мацвеенка

 

Ціха

Ценькае

Сініца –

Ціха, ёй

Суніца

Сніцца.

У. Мацвеенка

Хама,

Хомка,

Хамячок,

Хапнуў

Хлеба

Камячок.

У. Мацвеенка

Цвыркаў

Цвыркунок:

- Цвырк,

Цвырк,

Цуда з

Цудаў –

Цырк!

У. Мацвеенка

Летам

Ліля

Лавіла

Ліня.

Лоўкі

Лінь ад

Лілі

“Зліняў”.

У. Мацвеенка

***

Це′нькае сініца –

Цэлы месяц сніцца:

Цуд гасцюе ў сініц –

Цёпла ўзімку ад суніц.М. Чарняўскі

Пякла пчала пірог

У печ пчала

Паставіла пірог.

За павідлам пайшла,

А пірог – за парог.

Пад плот прылёг,

Пазіра′е ўпотай.

Правароніла пірог?

Пашукай-палётай! А. Зэкаў

  1. “Хованкі”: на дошцы запісаны словы, у кожным з якіх неабходна знайсці іншае слова: напрыклад: віхор (хор).

Прыклады слоў для задання: салата (сала), крот (рот),слімак (мак), рака (рак), парасон (пара, сон), кропка (кроп), музыкант (музыка), верасень (верас), лістапад (ліст), кнігаўка (кніга), кавалак (кава,лак,авал), каваль (кава, авал), колас (кола, кол),крама (рама),краса (раса, аса), кіпень (пень), казак (каза), клён (лён), крот (рот), магазін (газ, маг), малаток (латок,ток), машына (шына), медаль (даль), метро (метр), смех (мех), спакой (пакой), палетак (лета), парог (рог), плотка (плот),прамова (мова), паласа (аса), паравоз (пара, воз), плуг (луг),спорт (порт),агародніна (агарод), бручка (ручка), зямляк (зямля), падручнік (ручнік), небасхіл (неба, схіл), паясок (сок).

Заданне можна ўскладніць, прапанаваўшы скласці новае слова, чытаючы склады не па парадку: музыка (мука),рамонак (ранак), сабака (каса), паласа (лапа), карова (кава), рукавічка (ручка), агародніна (нага), магазін (гама), слімак (смак).

  1. “Што схавалася ў імёнах?”: з літар прапанаваных імёнаў вучні павінны скласці новыя словы (літары можна паўтараць некалькі разоў). У якасці прыкладу калектыўна складаюцца новыя словы з імені Андрэйка: дар, рак, рака, рана, рэйка, кадр і інш.

Прыклады імёнаў для гульні: Алёнка (лён, клён), Алеся (лес), Мікіта (мак), Марылька (мара, рак, камар), Анатоль (тон, лато, нота, лань), Аляксандр (кадр, дар,), Віктар (Віка, кіт), Ларыса (рыс, сыр, сала), Ганулька (нага, гул, луг, ганак), Ірынка (рака, нара, Кіра), Мікола (мак, лак, Клім), Аляксей (лак, каса) і інш.

  1. “Пытанні для самых кемлівых”: адно са слоў пытання ў сабе ўтрымлівае адказ. Для вучняў 1-2 класа пытанні могуць быць запісаны на дошцы і пазначаны словы, якія падкажуць адказ на пытанне. Вучні 3-4 класаў могуць успрымаць пытанні і знаходзіць адказы на слых.
  • Куды пайшла Алеся за грыбамі? (у лес)
  • Хто дапамагаў матулі гатаваць марынад? (Марына)
  • Хто сустрэў дзяцей ля ракі? (рак)
  • Куды пойдзе працаваць садавод? (у сад).
  • Што бачаць людзі, калі сонца кладзецца спаць? (сон)
  • Які кусцік убачыў Міхась у лесе ў верасні? (верас)
  • Што адляжаў сабе крот у глыбокай нары? (бок)
  • Якая дзяўчынка выйшла на прагаліну леса?(Галіна)
  • Што можна ўбачыць, калі паназіраць за цудоўнымі кветкамі? (цуд)
  • Хто любіць працаваць з тканінай?(Ніна)
  • Што любіць снегавая гурба?(снег).

Па прапанаваным узоры вучні з дапамогай настаўніка могуць складаць пытанні і да слоў-адказаў, напрыклад, такіх як парасон, галасок, клён, парэчка, лістапад, зімаваць, карагод, стагоддзе, дзіцятка, лесавік, агарод, смех, услон і інш.

  1. “Вясёлыя хованкі”: настаўнік прапануе вершы, у  якіх новыя словы схаваліся ў сярэдзіне слоў і ў іх спалучэннях.

Цагліна да цагліны –

І будзе новы дом.

А літара да літары –

І слова мы складзём.

(Гліна, Ліна, рада, далі, мыс, склад)

Мышка завіхаецца,

Боршч зварыць спяшаецца.

(Мыш, каза, бор, вар)

 

Выбег зайка на палянку,

Каб паслухаць спеў заранкі.

(Бег,Ян, канапа, пас, зара)

Праз барвовы райскі гай

Серабрысты мчыць ручай.

(Раз, вырай, рай, рыс, сыр, чай)

Дзяцел клапатлівы

На сасне працуе,

Домік ён вавёрцы

Дбайна рамантуе.

(Лапа, ас, нара, рама, Раман).

 

Ляцела варона

У лес на базар,

Распытвала ў птушак.

Ці добры тавар.

(Цела, база, ас, Ала, Рыта, вар)

Паводле М. Пазнякова

  1. “Знайдзі ноты”: вучні ўважліва чытаюць словы і знаходзяць ноты, якія ў іх“схаваліся”.

Прыклады слоў для гульні: зямля, грэчка, доля, памідор, рэчка, мір, факт, фасоля, хваля, сіла, карасік, бабуля, парэчка.

  1. Знайдзі новае слова”: чытаючы словы, па выдзеленых літарах вучні атрымліваюць новае слова, тлумачаць яго значэнне. Затым настаўнік прапануе паразважаць, чым падобныя па змесце словы кожнага слупка. Напрыклад, усе словы, якія дапамаглі скласці слова матуля, называюць якасці, якія дорыць сваім дзецям мама. Гэтыя словы падказваюць і тое, як дзеці павінны адносіцца да матулі. Пад кіраўніцтвам настаўніка складаюцца сказы ці тэкст са словамі кожнага слупка.

дапамога

ласка

клопат

усмешка

лагоднасць

пяшчота

(матуля)

шпак

кнігаўка

сарока

ластаўка

сініца

(школа)

суніцы

ягада

брусніцы

агрэст

ажыны

(сябры)

малюнак

аловак

вучань

сшытак

(мова)

  1.  “У пошуках слоў”: на дошцы ці асобных картках настаўнік запісвае літары адна пад адной такім чынам, каб сярод іх вучні здолелі адшукаць словы. Вучні, чытаючы зверху ўніз, злева направа, знаходзяць словы на пэўную тэму і, па магчымасці, складаюць з імі сказы ці звязны тэкст:

Агародніна на градцы

БЦЫБУЛЯТНРЭПАЗ

УСГМОРКВАМКРОП

ЛФАСОЛЯФКАВУНЯ

ЬГАРБУЗЖКАПУСТА

БРУЧКАОХГАРОХАХ

  •  

(Адказ: цыбуля, рэпа, морква, кроп, фасоля, кавун, гарбуз, капуста,бручка, гарох, агурок, памідор, бульба).

Мы збіраем садавіну

ЯБЛЫКМУДЗ

БУРГРУШАЗА

ЛНАБРЫКОСТ

ЫМСЛІВАСУВ

КЛАЛЫЧАХФ

 

(Адказ: яблык, груша, абрыкос, сліва, алыча).

 

Хлебныя словы

ЗККУСКАЛОССЕ

БОРПШАНІЦАР

АМСТПЖЫТАМ

ЖУЖНРЯЧМЕНЬ

ЫВОЧЛАМАВЁС

НУРКАМБАЙНЕР

АВМЛЫНУСКОЛ

(Адказ: збажына, калоссе,пшаніца, жыта,ячмень,авёс, камбайнер, млын.)

Хто ў госці завітаў?

КРАКАЗЛЯНЯ

АМЛШЧАНЯШ

ЦЖАРАБЯНСМ

ЯЦКЦЯЛЯМУР

НОГПАРАСЯК

ЯВЕЯГНЯЦІКА

 

(Адказ: кацяня, казляня, шчаня,жарабя, цяля, парася, ягня)

  • Літаратурныя жанры”: сярод прапанаванага ланцужка літар знайсці словы-жанры мастацкіх твораў, з якімі вучні знаёміліся на ўроках чытання. Успомніць характэрныя асаблівасці гэтых жанраў, па магчымасці назваць вядомых дзецям аўтараў твораў пэўнага жанру:

КРАЧШУКАЗКАСНВІЦОЛКНМУЛО (Казка);

ДЗЕТОНВСКРПТАПАВЯДАННЕЧХВ (Апавяданне);

ЗІМКРСПТЗАГАДКАНОРТУСПМІДЗ (Загадка);

АВСПДРАВЕРШОМІСКЛДБАСОЛП (Верш);

СПРТУБАЙКАШМДЗЕСЕШННДЖА (Байка);

ТАМСКПМУЛДТМПРЫКАЗКАСШУ (Прыказка).

Для вучняў 3-4 класаў заданне можна ўскладніць, прапанаваўшы знайсці ў адным ланцужку 2-3 жанры, вылучыць, чым яны адрозніваюцца паміж сабой.

  • “Аднакаранёвыя словы”: сярод прапанаваных літар знайсці аднакаранёвыя словы, скласці з імі звязны тэкст.
  • ВІШНЯМПАРСУБ

ІДОВІШАНЬКАМА

ДЖАВІШНЁВЫСАД

(Вішня, вішанька, вішнёвы).

  • УКГПТУШКАМУБ

ЭЗНАПТУШАНЯЧВ

ЦЯВАПТУШЫНЫЛ

ЮПТУШАЧКАГРАК

(Птушка, птушаня, птушыны, птушачка).

  1. “Дзіўныя скорагаворкі”. Вучні выдзялюць у скорагаворцы словы, практыкуюцца ў яе чытанні і вымаўленні з рознай інтанацыяй.
  • ПросіцьЛоркаБоркувыгаварыцьскорагаворку.

Адказ: Просіць Лорка Борку выгаварыць скорагаворку. М. Пазнякоў

  • ТатапапрасіўЯгоркувывучыцьскорагаворку.

Адказ: Тата папрасіў Ягорку

Вывучыць скорагаворку. У. Мацвеенка

  • Рабаякуркаклюекрупы.

Адказ: Рабая курка клюе крупы.

  1.  

Адказ: Дзятлы дзюбамі дзяўбалі дзеравіну.

  • Катокнітакклубокзакаціўукуток.

Адказ: Каток нітак клубок закаціў у куток.(З народнага)

  • Прыляцеўдасябра верабей.

Сябраўверабейкісалавей.

Адказ: Прыляцеў да сябра верабей.

Сябра ў верабейкі – салавей. (М. Пазнякоў)

  • Ткачтчэтканіну

НахусткуАнтаніне.

Адказ: Ткач тчэ тканіну

На хустку Антаніне.(З народнага)

  • Сомпрысніўса смехамсон.

Самзсябесмяеццасом.

Адказ: Сом прысніў са смехам сон.

Сам з сябе смяецца сом. К. Камейша

  • Добрыўрэчцырамкамклёў,

каліспрытнырыбалоў.

Адказ: Добры ў рэчцы ранкам клёў,

калі спрытны рыбалоў. К. Камейша

  • Быкбадатылёгнабок.

Быкбадатыабібок.

Быкразлёгсянабаку.

Наватбокбаліць быку.

Адказ:Бык бадаты лёг на бок.

Бык бадаты – абібок.

Бык разлёгся на баку.

Нават бок баліць быку. У. Мазго

  • Козачкакупілаказляняткамкошыккапусты.

Капустыкошыкказляняткамкупілакозачка.

Адказ: Козачка купіла казляняткам кошык капусты.

Капусты кошык казляняткам купіла козачка. У. Мацвеенка

  • Гаманлівыягусігагаталігучна.

Гучнагагаталігусігаманлівыя.

Адказ: Гаманлівыя гусі гагаталі гучна.

Гучна гагаталі гусі гаманлівыя. У. Мацвеенка

  • Гусікрочылігуськом

Следуследзагусаком.          У. Мазго

Адказ: Гусі крочылі гуськом

След у след за гусаком.          У. Мазго

  • Чарнеюцьчорныячарніцы,

Нібылясныячараўніцы.

Адказ: Чарнеюць чорныя чарніцы,

Нібы лясныя чараўніцы.            У. Мазго

  • ПадсасноюспіцьСямён.

СніцьСямёнсалодкісон:

Сонцасвеціцьісвіціцца,

Спеліцьсмачныясуніцы.

Адказ: Пад сасною спіць Сямён.

Сніць Сямён салодкі сон:

Сонца свеціць і свіціцца,

Спеліць смачныя суніцы. М. Бусько

  • ЗвалапамалінуМарына Галіну,

ГалінаМарынузвалапакаліну.

Адказ:Звала па маліну Марына Галіну,

Галіна Марыну звала па каліну. В. Вітка

  • ВырасціліФроліЛора

Бобфасолюпамідоры.

Адказ: Вырасцілі Фрол і Лора

Боб, фасолю, памідоры. М. Пазнякоў

  • Забялелагрэчкаўполі,

Загулінадгрэчкайпчолы.

Адказ: Забялела грэчка ў полі,

Загулі над грэчкай пчолы. М. Пазнякоў

  1. “Не парві ланцужок”: сярод запісаных на дошцы слоў вучні выбіраюць тое слова, якое пачынаецца з апошняй літары папярэдняга слова. Пры праверцы выканання задання словы можна пісаць на дошцы і злучаць стрэлачкай. Напрыклад: вавёркаарэххата і г.д. Настаўнік заахвочвае вучняў праявіць фантазію і скласці сказы, у якіх былі б звязаны па сэнсе ўсе словы ланцужка.

Прыкладны матэрыял для гульні:

  • Рэчка, колер, акунёк. (Рэчка - акунёк - колер).
  • Аловак, лісіца, колас, сокал. (Аловак - колас - сокал - лісіца).
  • Сарока, матуля, колас, акварыум, яблык. (Сарока – акварыум - матуля -яблык, колас).
  • Авёс, аркестр свята, расліна. (Авёс – свята – аркестр - расліна).
  • Адказ, ястраб, заяц, бурак, цыбуля. (Адказ – заяц – цыбуля - ястраб -бурак).
  • Аэрапорт, надвор’е ,тэлефон, елка. (Аэрапорт- тэлефон - надвор’е - елка).
  • Барабан, агарод, неба, дыван. (Барабан - неба - агарод - дыван).
  • Алешына, аўтобус, асот, тысяча, сініца. (Алешына - аўтобус – сініца - асот - тысяча).
  • Атрад, раніца, доктар, сава, адрас. (Атрад - доктар- раніца -адрас –сава).
  • Агурок, розум, каляндар, маліна. (Агурок – каляндар – розум – маліна).
  • Рамонак, ягада, хор, кропля, арэх. (Рамонак – кропля – ягада – арэх - хор).
  • Месяц, абутак, цукерка, напарстак, камбайн, корм.( Месяц - цукерка – абутак – камбайн – напарстак - корм).
  • Неба, капуста, агурок, экран , алоэ. (Неба – агурок – капуста – алоэ - экран).
  • Лядзяш, аловак, шыпшына, каваль. (Лядзяш – шыпшына – аловак - каваль).
  • Кніга, рытм, аўтар, малюнак. (Кніга – аўтар – рытм –малюнак).
  • Дарога, трава, адрас, атрад, самалёт.(Дарога – адрас – самалёт – трава –атрад).
  • Кніга , знак, рука, адказ, аловак, красавік, колер. (Кніга – адказ – знак – колер – рука – аловак – красавік).
  1. «Дапамажы сказу «падрасці». Настаўнік запрашае вучняў складаць сказы такім чынам, каб кожны наступны сказ быў на 1 -2 словы даўжэйшым за папярэдні, але не страціў свайго агульнага сэнсу. Першапачаткова ўзор складання сказаў дае настаўнік. Напрыклад:

Надзейка чытае.

Надзейка чытае кнігу.

Надзейка чытае цікавую кнігу.

Надзейка чытае цікавую кнігу казак.

Надзейка чытае цікавую кнігу казак пра звяроў.

Надзейка чытае цікавую кнігу казак пра звяроў, а сябры слухаюць.

Прыклады пачатку сказаў для задання:

Матуля шые.

Тата майструе.

Бабуля расказвае.

Дзядуля чытае.

Дзеці спяваюць.

Алесь малюе.

Марыля дапамагае.

Настаўнік вучыць.

Доктар лечыць.

Футбаліст гуляе.

Музыкант іграе.

Надышла зіма.

Выпаў снег.

Вясна прыйшла.

Шчабечуць птушкі.

Расцвілі пралескі.

Завітала восень.

Ападае лісце.

Паспелі яблыкі.

З'віліся грыбы.

Прыйшло лета.

Спеюць суніцы.

Певень спявае.

Кацяня гуляе.

Качаняты плаваюць.

Мядзведзь спіць.

Крынічка пачаставала.

Кармушка чакае.

Пчолы збіраюць.

Карась схаваўся.

Шапоча чарот.

Цярушыць дождж.

Прырода запрашае.

 

практика

Похожие публикации


Практические занятия "Профессиональная готовность учителя начальных классов к выбору и реализации вариативной образовательной программы"

03-05-2020 Консультации
Предлагается задание, направленное на обобщение знаний по учебной дисциплине "Вариативный компонент начальной школы"
задание
подробнее

Лабораторные занятия

14-05-2020 Консультации
Прапануецца заданне да лабораторных заняткаў па теме «Урокі чытання і аналізу апавяданняў"
задание
подробнее