Новости События Общее
 
Неделько Вера Александровна
Якая пазіцыя для рэдукаваных з’яўляецца слабой і моцнай?
08-04-2020 08:00
Ответ: Слабая пазіцыя. а) у абсалютным канцы слова домъ, конь б) перад складам з галосным поўнага ўтварэння дъва, къто в) перад складам з моцным рэдукаваным жьньць, шьвьць Моцная пазіцыя. а) у націскным складзе съхнути, пьстрый б) перад складам са слабым рэдукаваным ъ і ь сънъ, мъхъ, дьнь Рэдукаваныя ъ і ь у моцнай пазіцыі перайшлі ў галосныя поўнага ўтварэння о і е, а ў слабой выпалі. Падзенне рэдукаваных выклікала рад фанетычных змен у мове ўсходніх славян.
08-04-2020 08:04
 
Сузинь Христина Леонидовна
Чаму змяненні рэдукаваных адбываліся ў складах з санорнымі р,л,м?
08-04-2020 08:05
Ответ: Плаўныя з цягам часу страцілі здольнасць да складаўтварэння, таму пасля іх павінны былі быць галосныя гукі, што абумоўлена тэндэнцыяй да адкрытага склада.
08-04-2020 08:10
 
Миклуш Яна Дмитриевна
Змяненнi у словах тыпу залоука, вяроука - гэта рэшткi з палаталiзацыi?
08-04-2020 08:11
Ответ: Гэта абумоўлена з'явай паўнагалосся (другога) ва ўсходнеславянскіх мовах.
08-04-2020 08:15
 
Воронич Наталья Александровна
Якім чынам утвараліся новыя закрытыя склады на месцы адкрытых?
08-04-2020 08:16
Ответ: Рэдукаваныя выпалі, на іх месцы новыя галосныя не ўзніклі. У выніку гэтага колькасць складоў скарацілася.
08-04-2020 08:18
 
Борис Божена Геннадьевна
У якіх выпадках маглі ўзнікаць беглыя галосныя на месцы галосных поўнага ўтварэння?
08-04-2020 08:19
Ответ: Беглыя галосныя маглі ўзнікнуць у выніку праяснення рэдукаваных у галосныя поўнага ўтварэння ў моцнай пазіцыі і знікнення іх у слабой пазіцыі.
08-04-2020 08:21