Дысцыпліна “Беларуская дыялекталогія” знаёміць студэнтаў з вынікамі даследавання дыялектнай мовы і раскрывае асноўныя заканамернасці яе функцыянавання, паказвае найважнейшыя асаблівасці беларускай дыялектнай мовы на ўсіх ўзроўнях моўнай сістэмы ў структурна-тэрытарыяльных разнавіднасцях, тлумачыць сувязь і агульныя рысы з сістэмай літаратурнай мовы, прадстаўляе сістэму навуковых паняццяў гэтай лінгвістычнай галіны і асноўныя дасягненні ў даследаванні народных гаворак.
Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:
– сфарміраваць у будучых настаўнікаў уяўленне пра беларускую нацыянальную мову ва ўсёй разнастайнасці формаў яе існавання;
– развіць практычныя навыкі выяўляць і назіраць дыялектныя асаблівасці ў мове жыхароў пэўнай мясцовасці, запісваць і аналізаваць канкрэтны дыялектны матэрыял;
– пазнаёміць студэнтаў з гісторыяй станаўлення і этапамі развіцця беларускай дыялекталогіі і яе асноўнымі дасягненнямі;
– выхаваць любоў і павагу да духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі.

RSS





















