Рэйтынгавая кантрольная работа № 1
Рэкамендацыі да падрыхтоўкі
Кантрольная работа праводзіцца па наступных тэмах:
- Сутнасць літаратурнай крытыкі.
- Метадалагічныя прынцыпы літаратурнай крытыкі.
- Жанры літаратурнай крытыкі.
- Беларуская літаратурная крытыка: ад вытокаў да канца ХІХ стагоддзя
Кантрольная работа складаецца з дзвюх частак: першая частка тэарэтычныя – разгорнуты адказ на пытанне, другая частка практычная – прымяненне ведаў на практыцы.
Студэнтам неабходна ведаць:
- гісторыю зараджэння літаратурна-крытычнай думкі ў эпоху Антычнасці ;
- падыходы да вызначэння сутнасці літаратурнай крытыкі;
- тыпы літаратурнай крытыкі;
- жанравыя формы літаратурнай крытыкі, іх характарыстыку, а таксама прынцыпы размежавання жанраў, якія выкарыстоўваюцца ў навуцы;
- літаратуразнаўчыя метады і прынцыпы аналізу мастацкага твора, якімі карыстаецца прафесійная крытыка;
- гісторыю развіцця літаратурна-крытычнай думкі на Беларусі (ад вытокаў да канца ХІХ стагоддзя): формы яе функцыянавання, імёны, назвы, звязаныя з рухам літаратурна-крытычнай думкі і інш.
Студэнтам неабходна умець:
- вызначаць жанр літаратурна-крытычнага матэрыялу;
- вызначаць метад і прынцып ацэнкі і аналізу мастацкага твора ў літаратурна-крытычным матэрыяле.
Як будзе ацэньвацца работа:
Пры ацэнцы тэарэтычнай часткі будуць улічаны правільнасць, паўната, глыбіня адказу, уменне самастойна фармуляваць і стылёва афармляць думку, а таксама аб’ём адказу не менш 1 старонкі адфармаціраванага тэксту (14 шрыфт, інтэрвал 1,5, тэкст выраўнены па шырыні, абзац 1,25).
Пры ацэнцы практычнай часткі будзе ўлічана не толькі правільнасць адказу, але і ўменне яго аргументаваць.
Максімальны бал – 10.

RSS





















