Новости События Общее
 
Кишко Валерия Анатольевна
Добры дзень, Вольга Георгіеўна! Чым адрозніваюцца пытальныя займеннікі ад адносных?
07-12-2020 05:57
Ответ: Добры дзень. Пытальныя і адносныя займеннікі поўныя амонімы і адрозніваюцца толькі функцыяй: пытальныя служаць для запытання, а адносныя -- для сувязі частак складаназалежнага сказа. Які сёння дзень? Дзень, які запоўніўся на ўсё жыццё.
08-12-2020 12:23
 
Лабузова Дарья Андреевна
Добрый дзень,прабачце. Я нарадзiлася дваццаць дзявятага сакавiка дзве тысячы другого года. Калi скланяць гэтую дату,якая форма будзе ў назоўным склоне? Дваццаць дзявятае цi дваццаць дзявятага?
08-12-2020 11:50
Ответ: Добры дзень. У кантэксце аўтабіяграфіі дата нараджэння ўжываецца ў форме Р. склону: Я нарадзілася дваццаць дзявятага красавіка дзве тысячы другога года. Мы ставім пытанне - якога чысла ?- іі карыстаемся паняццем "час падзеі". Пры вызначэнні формы Н. склону неабходна карыстацца паняццем "уласна часу" і ставіць пытанне - якое чысло лічыцца датай Вашага нараджэння? - дваццаць дзявятае сакавіка дзве тысячы другога года. Пры скланенні даты нарадэння карыстаемся правілам скланення парадкавых лічэбнікаў, пры формазмяненні якіх скланяецца апошні кампанент. Такім чынам, Н. дваццаць дзявятае сакавіка дзве тысячы другога года. Р. дваццаць дзявятага сакавіка дзве тысячы другога года. Д. дваццаць дзявятаму сакавіку дзве тысячы другога года.
08-12-2020 12:50
 
Лабузова Дарья Андреевна
Яшчэ пытанне ўзнiкла. Напрыклад, у Т.скл будзе дваццаць дзявятым сакавiком дзве тысячы другiм годам цi дзве тысячы другога года?
08-12-2020 11:59
Ответ: Колькасна- іменнае спалучэнне, якое неабходна праскланяць, не трэба разбіваць на часткі (дваццаць дзявятае сакавіка і дзве тысячы другі год) і скланяць паасобку, як два колькасна-іменных спалучэнні. Неабходна скланяць дату нараджэння поўнасцю як адно колькасна-іменнае спалучэнне: Т. дваццаць дзявятым сакавіка дзве тысячы другога года.
08-12-2020 13:15
 
Лабузова Дарья Андреевна
I ў назоўным: дваццаць дзявятае сакавiка дзве тысячы другi год цi другога года?
08-12-2020 12:14
Ответ: Даю поўную парадыгму скланення даты Вашага нараджэння: Н. дваццаць дзявятае сакавіка дзве тысячы другога года Р. дваццаць дзявятага сакавіка дзве тысячы другога года Д. дваццаць дзявятаму сакавіка дзве тысячы другога года В. = Н. Т. дваццаць дзявятым сакавіка дзве тысячы другога года М. аб дваццаць дзявятым сакавіка дзве тысячы другога года Такім чынам, скланяецца толькі парадкавы лічэбнік дваццаць дзявятае .
20-12-2020 08:07
 
Москаленко Зинаида Валентиновна
Добрый день, Ольга Георгиевна. Вас беспокоит Москаленко Зина гр.570320 заочное отделение 3,5. Скажите, пожалуйста, в какой форме будет проходить экзамен? Заранее благодарю за ответ.
06-01-2021 10:39
Ответ: Добрый день. Экзамен будет проходить в письменной форме.
08-05-2021 06:40